Вы тут

Узровень занятасці беларусаў у кастрычніку-снежні 2020 года склаў 67,9 %


Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва ў IV квартале 2020 года ўзровень занятасці склаў 67,9 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Пад гэтым паказчыкам маюцца на ўвазе суадносіны колькасці занятага насельніцтва і колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гады. Пры гэтым узровень беспрацоўя, які разлічваецца ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), у IV квартале склаў 4,1 працэнта ад колькасці рабочай сілы.

Для параўнання, у III квартале 2020 года ўзровень занятасці складаў 68,2 працэнта, а паказчык беспрацоўя — 4 працэнты, у II квартале гэтыя паказчыкі былі на ўзроўні 67 працэнтаў, 4,2 працэнта, у I квартале — 66 працэнтаў, 4,1 працэнта, а ў IV квартале 2019 года — 67,7 працэнта і 4 працэнты адпаведна.

«Выбарачнае абследаванне па гэтай тэме праводзіцца ў адпаведнасці з метадалогіяй МАП на штоквартальнай аснове для атрымання інфармацыі аб колькасці рабочай сілы, занятых, беспрацоўных, а таксама асобах, якія не ўваходзяць у склад рабочай сілы па полу, узросце, узроўні адукацыі і іншых дэмаграфічных і сацыяльна-эканамічных характарыстыках, — удакладнілі ў Белстаце. — Апытваецца насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў уключна ва ўсіх абласцях рэспублікі і Мінску па выбарачным метадзе. Рэспандэнты прадстаўляюць 0,6 працэнта ад агульнай колькасці дамашніх гаспадарак рэспублікі з наступным распаўсюджваннем вынікаў на ўсю колькасць насельніцтва ў абследуемым узросце».

Спецыялісты падкрэсліваюць: магчымы адрозненні ў фарміраванні колькасці занятых у эканоміцы па выніках абследавання ў параўнанні з бягучай ацэнкай. Гэта звязана, па-першае, з тым, што занятае насельніцтва пры правядзенні абследавання ўлічваецца па месцы пражывання, а не па месцы працы. А другая прычына — у колькасць занятых уключаюцца не ўлічваемыя пры бягучай ацэнцы асобы, адсутныя на рабочым месцы ў сувязі з водпускам па цяжарнасці і родах і па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, ваеннаслужачыя тэрміновай службы, асобы, якія працуюць за межамі рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.

Культура

Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.