Вы тут

Студэнцкі дэсант на Магілёўшчыне працуе па прынцыпе «роўны навучае роўнага»


У Магілёўскай вобласці актывісты БРСМ рэалізуюць рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут».


Сёння ў іх праграме сустрэча са школьнікамі клічаўскай школы № 2, конкурсна-гульнявая праграма па прафарыентацыі, папулярызацыя дзейнасці студэнцкага руху, майстар-класы і інтэрактыўныя заняткі, шэфская дапамога ветэранам працы і ўдзел у добраўпарадкаванні месцаў воінскай славы на Клічаўшчыне. Прыкладна па такой праграме будзе праходзіць маршрут і ў іншых раёнах вобласці. У рамках праекта каманда з 16 студэнтаў на працягу апошняга тыдня зімы наведвае акрамя Клічаўскага раёна, Бялыніцкі, Круглянскі, Шклоўскі і Горацкі.

— Гэты праект накіраваны на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення па прынцыпе «роўны навучае роўнага», бо тыя, хто ў ім удзельнічае, самі ўчорашнія школьнікі, — кажа галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Анжаліка Яўных. — Рабяты будуць дзяліцца вопытам сваёй работы ў студатрадах, расказваць старшакласнікам пра розныя спецыяльнасці, з якімі ім прыходзілася мець справу. Першая палова дня ў іх адведзена пад сустрэчы, майстар-класы, трэнінгі, а другая — пад дабрачынныя справы накшталт дапамогі пажылым грамадзянам па ўборцы снегу, навядзенні парадку на месцах воінскіх пахаванняў і гэтак далей. Запланавана таксама наведванне цэнтраў карэкцыйна-развіваючай адукацыі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».