Вы тут

Птушкі на шчасце


Традыцыі аздабляць аконныя ліштвы сімваламі ў выглядзе птушак у Беларусі не менш за сто гадоў, але і ў наш час знаходзяцца апантаныя майстры, якія ўпрыгожваюць фасады сваіх дамоў арыгінальнымі матывамі, шануюць родныя традыцыі.


У вёсцы Лучнікі Слуцкага раёна на вуліцы Рабочай стаіць дом на дзевяць акон, над якімі «жывуць» птушыныя сем'і. Над кожным — па чатыры птушачкі, а ўвогуле — трыццаць шэсць. Цэлая чарада! Сам дэкор ліштваў мае сіметрычную і сэнсавую кампазіцыю: у цэнтры — дзве птушкі, а па краях — па адной. Мне пашчасціла пазнаёміцца з гаспадаром і аўтарам персанальнага праекта пад назвай «дом з птушкамі». Мікалай Клевановіч — з сялянскай лучнікоўскай сям'і, працаваў слесарам электраабсталявання, цяпер на пенсіі. Будоўляй дома ён займаўся сам. У семдзесят дзявятым сям'я справіла наваселле. Доўгімі зімовымі вечарамі габляваў і выпільваў кожную птушачку, кожную кветачку, падбіраў фарбы, размалёўваў, а праз год прыбіў апошнюю ліштву. На маё пытанне, чаму абраў менавіта гэты арніталагічны дэкор, Мікалай Фёдаравіч адказаў надзвычай проста: «Мае галубы сімвалізуюць сямейную ідылію, радавое гняздо, любоў і шчасце, бо тут і птушкі-бацькі, і птушаняты-дзеці. Не паверыце, яшчэ да школы я марыў, што ў мяне будзе свой дом, вялікая гаспадарка і двое дзяцей. У нашай сям'і нарадзіліся двое дзяцей, цяпер гадуюцца пяцёра ўнукаў і нават праўнучка. Хто яго ведае, магчыма птушачкі на вокнах спрыялі нашаму сямейнаму дабрабыту?»

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.