Вы тут

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі — выстаўка конкурсу «Выконваем законы дарог!»


Драўляны святлафор, інспектар ДПС з цеста, ёлачныя аздабленні ў выглядзе дарожных знакаў — гэта і многае іншае можна ўбачыць на выстаўцы дзіцячай творчасці, якая праходзіць цяпер у Мінскім палацы дзяцей і моладзі. Наведаць яе можна будзе да 29 студзеня.


Звыш трохсот работ, выкананых рукамі сталічных школьнікаў 6 — 17 гадоў, прадстаўлена на суд гледача ў наступных намінацыях: «Малюнак», «Плакат», «Лепка», «Мяккая цацка», «Дэкаратыўнае пано», «Сачыненне», «Калекцыя мадэляў», «Камп'ютарны рэкламны ролік» і «Тэлесюжэт».

— Кампетэнтным журы ў кожнай намінацыі будуць вызначаны найлепшыя работы, аўтары якіх атрымаюць памятныя прызы ад арганізатараў мерапрыемства. Юныя наведвальнікі могуць таксама прагаласаваць за ўпадабаную работу і тым самым зрабіць яе пераможцам у конкурсе сімпатый гледачоў. Як паказвае практыка, вызначыць найлепшую работу, зробленую сваімі рукамі, вельмі складана. Бо творы з дрэва, пластыліну, пацерак, пенапласту здзіўляюць сваім майстэрствам і фантазіяй, — распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — Акрамя таго, госці выстаўкі могуць пагутарыць з інспектарам ДАІ, які раскажа пра дарожную абстаноўку ў горадзе, нагадае юным удзельнікам асноўныя аспекты бяспекі, а таксама адкажа на ўсе пытанні, якія іх цікавяць.

У пачатку лютага адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў, і найлепшыя работы адправяцца прадстаўляць сталіцу на рэспубліканскім этапе конкурсу «Выконваем законы дарог!» Экспазіцыя творчых работ ужо стала традыцыйнай і праводзіцца штогод.

Загаловак у газеце: «Выконваем законы дарог!»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».