Вы тут

Па беларускім сцэнарыі


У мінулую нядзелю ў саюзнай Расіі прайшла серыя пратэстаў, арганізаваных несістэмнай апазіцыяй. Нагодай стала затрыманне ў аэрапорце Шарамецьева радыкальнага блогера, «берлінскага пацыента» Аляксея Навальнага. Федэральная служба выканання пакаранняў ставіць у віну Навальнаму парушэнне рэжыму выпрабавальнага тэрміну, які апазіцыянер атрымаў у рамках расследавання крымінальнай справы аб махлярстве.


У сваю чаргу адразу пасля затрымання каманда Навальнага апублікавала на сваім «Ютуб»-канале фільм-расследаванне аб велізарным палацы, які нібыта належыць Уладзіміру Пуціну. І хоць ніякіх прамых доказаў таго, што ўладальнікам палаца сапраўды з'яўляецца Прэзідэнт Расіі ці хоць бы таго, што ён там хоць раз бываў, не было прадстаўлена, фільм за няпоўны тыдзень набраў больш за 85 млн праглядаў.

Менавіта гэты фільм быў выкарыстаны ў якасці інфармацыйнага тарана, які павінен быў прабіць прабоіну ў свядомасці расіян, і вывесці іх на вуліцы з заклікамі звергнуць дзеючую ўладу. Вынік атрымаўся сціплы, хоць у асобных выпадках, напрыклад, у прыморскіх гарадах Уладзівастоку і Санкт-Пецярбургу пратэстоўцы паводзілі сябе агрэсіўна і нападалі на супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

У Маскве акцыя сабрала ўсяго некалькі тысяч чалавек, што для 15-мільённага мегаполіса можа лічыцца хутчэй правалам, чым поспехам. Параўнальна шматлікія пратэсты атрымаліся толькі ў шэрагу сібірскіх гарадоў, што звязана з праблемнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй у гэтых рэгіёнах.

У цэлым хваля пратэстаў, інспіраваных Навальным і яго прыхільнікамі, надзіва нагадвае падзеі ў Беларусі, якія разгортваліся за паўгода да прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. Тады вядомы польскі тэлеграм-канал, прызнаны сёння экстрэмісцкім, таксама выпусціў фільм у «Ютубе» пра беларускага Прэзідэнта. І мэта была такая ж — настроіць грамадзян супраць улады з-за фэйкавых, нічым не пацверджаных абвінавачанняў.

Пасля выхаду фільма беларусаў таксама заклікалі выйсці на акцыю пратэсту, якая атрымалася даволі нешматлікай. Але гэта быў толькі пачатак. Далей уключылася ўся апазіцыйная медыйная машына, якая шчодра фінансуецца замежнымі куратарамі. Перыяд перадвыбарчай агітацыі быў выкарыстаны дэструктыўнымі сіламі для рэпетыцыі і трэніроўкі супрацьпраўных дзеянняў пасля 9 жніўня.

І цяпер, у Расіі мы ўбачылі тыя ж тэхналогіі расчалавечвання сілавікоў, ужо пайшлі злівы іх персанальных даных, абвінавачанні і ў перавышэнні паўнамоцтваў і празмерным выкарыстанні сілы. Аднак у Расіі ўлічылі беларускі вопыт і можна сказаць, што расійскі АМАП дзейнічаў гіперкарэктна нават нягледзячы на відавочныя правакацыі.

Тым не менш паралелі паміж падзеямі ў суседняй краіне і ў нас далёка не выпадковыя. І справа нават не ў агульным падабенстве тэхналогій, якія ўжываюцца супраць дзяржавы і сілавых органаў. Справа ў агульнасці назначаных цэляў.

Ужо некалькі гадоў вядучыя заходнія «фабрыкі думкі», напрыклад, амерыканская карпарацыя RAND, пішуць падрабязныя даклады аб тым, як лепш стрымліваць Расію і шкодзіць яе саюзнікам. Адным з іх асноўных метадаў амерыканскія аналітыкі ўнутры краіны называюць супрацьпастаўленне ўлады і грамадства, бюракратыі і грамадзян, асабліва ў рамках тэмы карупцыі, незаконнага ўзбагачэння расійскай палітычнай эліты. Менавіта таму апошнім часам літаральна пасыпаліся разнастайныя расследаванні ў дачыненні да вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі.

Нашым геапалітычным праціўнікам жыццёва неабходна падарваць давер і легітымнасць законнай улады, настроіць грамадзян супраць сваёй дзяржавы і, у рэшце рэшт, аслабіць яе ў міжусобіцах.

На знешнім контуры неабходна біць па саюзніках Расіі для таго каб па ўсім перыметры яе граніц былі не стабільныя дзяржавы, а «гарачыя кропкі», якія выцягваюць значныя рэсурсы і ствараюць доўгатэрміновыя праблемы. Беларусь тут даўно з'яўляецца цэллю для гэтых атак, паколькі адыгрывае вельмі важную стратэгічную ролю на заходнім флангу.

У сувязі з гэтым трэба разумець, што, хутчэй за ўсё, разварушванне пратэснай актыўнасці ў Расіі працягнецца, апагея яна павінна дасягнуць пад выбары ў Дзяржаўную думу, верагодна, працягнецца і пасля іх. Таму ставіцца да яе трэба з усёй сур'ёзнасцю, памятаючы нядаўні беларускі вопыт.

А нам сумесна трэба не толькі не даваць магчымасці аслабіць нашы дзяржавы, але і аператыўна абменьвацца інфармацыяй аб завадатарах супрацьпраўнай актыўнасці, выпрацоўваць уласныя тэхналогіі барацьбы са спробамі арганізаваць «каляровыя рэвалюцыі», своечасова рэагаваць на грамадскія запыты, каб ніхто не мог іх выкарыстоўваць у дэструктыўным ключы. Мы знаходзімся ў адной лодцы і цяпер вельмі важна акуратна, але ўпэўнена кіраваць ёй у той стыхіі, якая разгортваецца перад намі ў новым дзесяцігоддзі.

Аляксей Дзермант

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».