Вы тут

ААН: Сусветная эканоміка скарацілася на 4,3% у 2020 годзе


Наступствы пандэміі каранавіруса для сусветнай эканомікі апынуліся ў два з паловай разы горш, чым ад крызісу 2009 года. Пра гэта гаворыцца ў прадстаўленым у штаб-кватэры ААН дакладзе «Сусветнае эканамічнае становішча і перспектывы», піша ТАСС.


«У 2020 годзе сусветная эканоміка скарацілася на 4,3%, што болей за два з паловай разы больш, чым падчас сусветнага фінансавага крызісу 2009 года, — адзначаецца ў дакуменце. — Чаканае ў 2021 годзе сціплае аднаўленне на 4,7% наўрад ці кампенсуе страты 2020 года».

«Глыбіня і цяжар цяперашняга беспрэцэдэнтнага крызісу прадказваюць павольнае і хваравітае аднаўленне», — сказаў на прэс-канферэнцыі галоўны эканаміст ААН, памочнік генеральнага сакратара па пытаннях эканамічнага развіцця Эліат Харыс.

Ён выказаў меркаванне, што па меры ўступлення ў доўгатэрміновую фазу аднаўлення краінам неабходна «пачаць нарошчваць доўгатэрміновыя інвестыцыі, якія пракладуць шлях да больш ўстойліваму да ўзрушэнняў аднаўленню».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?