Вы тут

МАП: Страты працоўнага часу з-за пандэміі ў 2020 годзе склалі 8,8%


У 2020 годзе пандэмія COVID-19 нанесла сакрушальны ўдар па рынку працы. Страты працоўнага часу склалі 8,8%, што эквівалентна скарачэнню 255 млн працоўных месцаў, паведамляе Цэнтр навін ААН са спасылкай на агляд Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).


Па дадзеных МАП, страты працоўнага часу на працягу 2020 году прыблізна ў чатыры разы перавышаюць паказчыкі 2009-га, калі ў свеце адбыўся глабальны фінансавы крызіс. У 2020 годзе таксама была зафіксавана небывалае па маштабах беспрацоўе: усяго працы пазбавіліся 114 мільёнаў чалавек. У выніку працоўныя даходы скараціліся на 8,3%, што складае $3,7 трлн, або 4,4% глабальнага ВУП.

Аўтары даследавання адзначаюць, што ўздзеянне пандэміі было нераўнамерным. Напрыклад, жанчыны пацярпелі больш, чым мужчыны: сярод іх працу страцілі 5%, а сярод мужчын — 3,9%.

Беспрацоўе сярод маладых людзей (ад 15 да 24 гадоў) склала 8,7%. Гэтыя лічбы кажуць пра небяспеку з’яўлення «страчанага пакалення», адзначаюць эксперты МАП.

Асабліва цяжкі ўдар нанесла пандэмія гасцінічнай і харчовай індустрыі, дзе занятасць звалілася на 20%. За ёй ідуць вытворчасць і раздробны гандаль. Пры гэтым занятасць у інфармацыйна-камунікацыйнай, фінансавай і страхавой галінах у III і IV кварталах 2020 года вырасла. Нязначны рост назіраўся ў горназдабыўной прамысловасці і ў сферы камунальных паслуг.

Калі казаць пра будучыню, то эксперты спадзяюцца на адносна сур’ёзнае аднаўленне рынку працы ў шэрагу краін у другім паўгоддзі 2021 года. «Нас абнадзейваюць прыкметы аднаўлення, але яны занадта ненадзейныя і слабыя, і мы не павінны забываць, што ніводная група ці краіна не зможа аднавіцца ў адзіночку», — папярэджвае кіраўнік Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр.

Эксперты МАП распрацавалі тры верагодныя сцэнарыі развіцця падзей ў 2021 годзе. Базавы сцэнар заснаваны на прагнозах Міжнароднага валютнага фонду і прадказвае скарачэнне працоўных гадзін у параўнанні з чацвёртым кварталам 2019 года на 3%. Гэта раўнацэнна страце 90 млн працоўных месцаў. Згодна з песімістычным сцэнарыем, які прадугледжвае, што вакцынацыя будзе зацягвацца, страта працоўных месцаў складзе 4,6%. А пры спрыяльных абставінах страты складуць толькі 1,3%. Але ўсё будзе залежаць ад таго, ці атрымаецца ўзяць эпідэмію пад кантроль і якімі будуць настроі спажыўцоў і бізнесу. Пры любым з сцэнарыяў, падкрэсліваюць эксперты, страты ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, у Еўропе і Цэнтральнай Азіі будуць удвая вышэй, чым у іншых рэгіёнах свету.

Паколькі звязаны з COVID-19 крызіс нераўнамерна адбіўся на розных сектарах, ёсць асцярогі, што найбольш пацярпелыя сектары акажуцца ў адстаючых падчас аднаўлення. Аўтары дакладу МАП заклікаюць не дапусціць гэтага.

«Мы апынуліся на раздарожжы, — заявіў Гай Райдэр. — Адзін шлях — гэта няроўнае, імгненнае, нестабільнае і несправядлівае аднаўленне, а другі — аднаўленне, арыентаванае на чалавека, на забеспячэнне занятасці, даходу і сацыяльнай абароны насельніцтва, захаванне правоў працоўных і грамадскі дыялог, на тое, каб пабудаваць лепш, чым было. Калі мы хочам, каб аднаўленне было стабільным і доўгатэрміновым, каб яго перавагамі маглі скарыстацца ўсе без выключэння, то мы павінны пайсці па другім шляху».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.