Вы тут

Былы мэр Нью-Ёрка прапанаваў Брэсту выйграць мільён долараў


Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук атрымаў пісьмо ад былога мэра Нью-Ёрка Майкла Блумберга з прапановай далучыцца да ўдзелу ў конкурсе Global Mayors Challenge. Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале.


Сутнасць конкурсу — распрацоўка і рэалізацыя крэатыўных, амбіцыйных гарадскіх інавацый, якія можна будзе ў наступным распаўсюдзіць і на іншыя гарады. Мэр Брэста ўдакладніў, што сёлета аснову праектаў будуць складаць прыклады вырашэння праблем гарадоў ва ўмовах маштабнага распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

«Для Брэста ганарова атрымаць выклік для ўдзелу ў такім прэстыжным праекце», — лічыць Рагачук, і абяцае інфармаваць падпісчыкаў аб далейшых кроках па ўдзеле ў конкурсе.

У рамках Global Mayors Challenge 2021 будуць абраныя 50 фіналістаў, а 15 пераможцаў атрымаюць па 1 млн долараў на рэалізацыю сваіх інавацый.

Святлана ЯСКЕВІЧ 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.