Вы тут

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў падарыў слаўгарадскаму «Жылкамгасу» новы смеццявоз


Аўтапарк слаўгарадскага «Жылкамгаса» папоўніўся міні-трактарам і новым смеццявозам, на борт якога прадпрыемства ўжо нанесла жыццесцвярджальны малюнак. Тры сімпатычныя яноты нагадваюць пра тое, што людзі павінны сартаваць бытавыя адходы паасобна, каб не наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. 


Трактары набыты за ўласныя сродкі прадпрыемства, а вось смеццявоз — падарунак гораду ад Аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў за актыўную пазіцыю ў пытаннях экалогіі. Слаўгарад стаў адным з першых гарадоў Беларусі, які перайшоў на паасобны збор смецця. У горадзе неаднаразова праводзіліся акцыі на гэтую тэму і конкурс малюнкаў. А нядаўна, як мы паведамлялі, жыхарка райцэнтра Святлана Дамброўская стала пераможцам ад Магілёўскай вобласці рэспубліканскага конкурсу #чистосердечноепризвание. Яшчэ адна кандыдатка са Слаўгарада, эколаг «Жылкамгаса» Ірына Рагоўская, атрымала заахвочвальны прыз.

— Мы вельмі актыўна прапагандуем паасобны збор цвёрдых бытавых адходаў, і не ўпускаем магчымасці нагадаць пра гэта насельніцтву, — кажа Ірына. — У гэтым вельмі падтрымлівае Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў. З 2019 года мы ўжо атрымалі дзве машыны для вывазу цвёрдых бытавых адходаў, 4210 кантэйнераў па 120 літраў кожны для прыватнага сектара, 71 ацынкаваны кантэйнер ёмістасцю 1,1 кубічны метр для абслугоўвання пляцовак шматкватэрных дамоў. Яшчэ 66 ацынкаваных кантэйнераў для паасобнага збору пластыка, паперы і шкла атрымалі нядаўна разам са смеццявозам. Сёння ў нас поўная забяспечанасць кантэйнерамі, нядрэнна ўкамплектаваная транспартам база. Цяпер будзем непасрэдна займацца забеспячэннем усім неабходным для паасобнага збору смецця нашых аграгарадкоў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?