Вы тут

УПЕРШЫНЮ Ў «ВОЖЫКУ»! Міхась МІРАНОВІЧ. КАРАПЕТКІ.


Міхась МІРАНОВІЧ

На маёй малой радзіме — у вёсцы Старына на Ушаччыне — чалавека невялікага росту называюць карапетам. А яшчэ ёсць вясёлы народны танец з прыгожай мелодыяй для невысокага танцора, які таксама мае назву «карапет».
Вось ад гэтага ўжо напаўзабытага, але пацешнага слоўца я і ўтварыў найменне літаратурнай формы, якую сёння прапаную чытачам, — карапеткі. Дарэчы, іх напісалася так шмат, што рыхтую да выдання цэлы зборнік.

 

Буслы дзяцей прыносяць людзям,
А ўдовай Ганне — кум Фядот…

 

* * *
Ва ўласнай хаце тэрарыстку маю:
Штомесячна палучку вымагае.

 

* * *
Вопратка ўпрыгожвае кабету,
Асабліва — яе адсутнасць.

 

* * *
— Дарогу дай мне, ціхаход! —
Смаўжу сказала Чарапаха.

 

* * *
Дзяўчаты любяць маладых?
Я — малады пенсіянер!

 

* * *
Для грэшнікаў стварылі пекла,
А цешчу — для мужчын жанатых...

 

* * *
Дурны заўжды ўсё цвёрда знае,
Разумны — часам сумняваецца.

 

* * *
Ён быў «вась-вась» з кім трэба,
Хоць па жыцці — Пець-Пець…

 

* * *
Ёсць бландзінкі ад прыроды,
Але шмат — ад пергідролю.

 

* * *
Жаніўся — быў Іван-царэвіч,
Пажыўшы з жабай — дурнем стаў.

 

* * *
Завяліся думкі ў галаве,
Хоць, здаецца, так засцерагаўся!

 

* * *
Збіраецца ўраджай рукой рупліваю,
Пакуль гаспадароў няма на дачы…

 

* * *
Каб не глядзела жонка коса,
Дадому не прыходзь касы.

 

* * *
Калі ў год Казы ты быў казлом,
Застанешся ім жа і ў год Малпы!

 

г. Віцебск.

Выбар рэдакцыі

Культура

Валянціна Еранькова: «У маёй прафесіі ўсё магчыма, але недапушчальна абыякавасць»

Валянціна Еранькова: «У маёй прафесіі ўсё магчыма, але недапушчальна абыякавасць»

Валянціна Еранькова належыць да тых творцаў, што імкнуцца гаварыць пра важныя і жыццесцвярджальныя рэчы.

Калейдаскоп

Спосабы, якія палепшаць паводзіны вашага дзіцяці. Адказвае псіхолаг

Спосабы, якія палепшаць паводзіны вашага дзіцяці. Адказвае псіхолаг

Вам здаецца, што ваша дзіця ігнаруе вашыя просьбы і звароты да яго? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні поспех гарантаваны вам, але толькі калі не будзеце ленавацца і ўвесь час адкладаць справы на заўтра.

Грамадства

«Пухнацікі» ў горадзе

«Пухнацікі» ў горадзе

На вуліцах і ў крамах з'явіўся навагодні антураж.