Вы тут

Бабруйскае камерцыйнае рэкламнае прадпрыемства абвінавачваецца ў сур’ёзных парушэннях беларускага заканадаўства


Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці падчас сумеснай праверкі з КДК Магілёўскай вобласці выявіла, што нароўні з афіцыйнай зарплатай работнікам фірмы выплачваліся таксама грошы «у канвертах» без адлюстравання іх па ўліку прадпрыемства і выплаты падаходнага падатку.


Як паведаміў начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін, за перыяд з чэрвеня 2016 года па верасень 2020-га болей чым 100 работнікаў фірмы атрымалі «у канвертах» сродкаў на агульную суму звыш адзін мільён рублёў. Сума нявыплачанага ў бюджэт падаходнага падатку склала больш чым 135 тысяч рублёў.

Акрамя гэтага, у дзейнасці прадпрыемства выяўлены факты штучнага драбнення бізнесу і неправамернага выкарыстання ў гэтых мэтах спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Выручка за зробленую рэкламу размяркоўвалася паміж галаўной фірмай і афіліраваным з ёй камерцыйным прадпрыемствам, фактычнае кіраванне якім ажыццяўляла тая ж самая асоба.

Абодва суб’екта гаспадарання былі аб’яднаныя адным кіраўніцтвам, мэтамі, удзелам ва ўстаўных фондах, работнікамі, дагаворнымі адносінамі і нефармальнымі дамоўленасцямі, якія дазвалялі ствараць бачнасць законнага прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Шкода дзяржаве за конт нявыплачанага падатку на дададзеную вартасць за 2018–2020 гады склала больш за 650 тысяч рублёў.

Па дадзеным факце праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, па выніках якіх будзе прынятае рашэнне ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам. У мэтах пагашэння нанесенай дзяржаве шкоды на маёмасць прадпрыемства (рэкламныя шчыты, сіці-лайт і іншае) агульным коштам болей чым 200 тысяч рублёў накладзены арышт. З улікам сабраных работнікамі органаў фінансавых расследаванняў матэрыялаў за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ўпраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці ў дачыненні да службовых асоб прадпрыемства распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца фота – myrouble.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цялец. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах.