Адшукваюцца 12-гадовы і 13-гадовы жыхары Мінска Багдан Атасаў і Іван Паўленка, паведамляе Telegram-канал «Разыскивает милиция».
«Сёння ў 8.00 кожны з іх сышоў са свайго дома ў невядомым кірунку. Могуць знаходзіцца разам», — гаворыцца ў паведамленні.
Прыкметы Багдана Атасава: на выгляд 12-13 гадоў, рост 158-160 см, шчыльнага целаскладу, валасы русыя, чуб афарбаваны ў белы колер. Быў апрануты ў чорна-белую куртку, чорную байку, цёмныя штаны з дзвюма белымі палоскамі.
Прыкметы Івана Паўленкі: на выгляд 13 гадоў, рост 173-175 см, шчыльнага целаскладу, валасы русыя, вочы карыя. Быў апрануты ў куртку балотнага колеру, цёмныя штаны, чорна-чырвоныя красоўкі.
Калі вам вядома месцазнаходжанне падлеткаў, міліцыя просіць паведаміць пра гэта ў Партызанскі РУУС Мінска па тэлефонах: 8 (017) 278-48-56, 8 (029) 757-33-45 або 102.
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.