Вы тут

Раман Галоўчанка: Ёсць усе перадумовы для пераадолення спаду ў гандлі паміж Беларуссю і Расіяй


Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін правялі перагаворы ў Маскве

Cустрэчы прайшлі ў вузкім і пашыраным фармаце. У складзе беларускай урадавай дэлегацыі таксама першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.


У сваёй прамове на перагаворах Раман Галоўчанка назваў Расію найбліжэйшым саюзнікам нашай краіны, таму парадак дня першай урадавай сустрэчы ў новым годзе быў не толькі вялікі, але і пазітыўны. Ён адзначыў, што кантакты на ўзроўні ўрадаў носяць рэгулярны характар. Нягледзячы на складанасці, павялічваецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Па словах прэм'ер-міністра, за мінулы год доля Расіі ў знешнім гандлі Беларусі таварамі і паслугамі прыблізілася да 50 %.

«У нас не адбылося крытычнага зніжэння ўзаемнага гандлю, нягледзячы на складанасці з ковідам. Але мы страцілі каля 20 працэнтаў агульнага аб'ёму (гандлю. — «Зв.»). У гэтым годзе, мяркую, ёсць усе прадпасылкі, каб гэты спад пераадолець. Сітуацыя абсалютна кіраваная», — сказаў Раман Галоўчанка.

Рэзервы для росту ёсць у прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы. Прамыя кантакты і работа, накіраваная на вынік, у сённяшніх умовах, адзначыў прэм'ер, — прыярытэтная задача для ўрадаў і гаспадарчых суб'ектаў краін.

Знакавымі прыкладамі сумеснай плённай работы ўрадаў летась Раман Галоўчанка назваў пуск БелАЭС, захаванне ключавых параметраў тавараабароту, сістэмныя дамоўленасці па ўдзеле прамысловай прадукцыі ў дзяржаўных, муніцыпальных закупках, у асноўным вырашэнне пытанняў допуску беларускай сельгаспрадукцыі на расійскі рынак, узаемадзеянне па ўвядзенні маркіроўкі і прасочванні тавараў, праект па транзіце тавараў з прымяненнем электронных пломбаў, узаемнае прызнанне віз.

«Ёсць шэраг актуальных задач, якія маюць быць выкананыя ў гэтым годзе. Сярод іх — пошук сістэмных рашэнняў па агульным энергетычным рынку Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС, рэгуляванне сістэмных пытанняў доступу прадуктаў на агульны рынак. На наш погляд, мы даўно ўжо павінны былі падысці да найважнейшага паняцця «тавар», «прадукцыя ці паслугі» Саюзнай дзяржавы», — вызначыў пункты далейшага ўзаемадзеяння Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр заявіў, што суразмоўцам неабходна разбірацца ў сутнасці пытанняў, значна не засяроджваючыся на форме, намацваць сферы, дзе эканамічныя інтарэсы дзвюх краін спалучаюцца, а іх аб'яднанне будзе мець пазітыўны сінергетычны эфект.

Па выніках перагавораў стала вядома, што краіны мяркуюць падпісаць пагадненне аб перавалцы беларускіх грузаў праз расійскія парты. Таксама Раман Галоўчанка заявіў, што прынятыя ў краінах меры супраць ковіду дазваляюць спадзявацца на аднаўленне пасажырапатоку.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.

Культура

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.