Вы тут

Аднаўляецца электразабеспячэнне ў 284 населеных пунктах Беларусі


Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне спажыўцоў у 284 населеных пунктах Беларусі, паведамляе Telegram-канал ДВА «Белэнерга».


«Сёння праз тэрыторыю Беларусі перасоўваецца цыклон «Ларс», які стварае складаныя ўмовы надвор’я: моцны мокры снег, мяцеліцу, дождж. У асобных рэгіёнах істотна павялічылася снегавое покрыва. Фіксуюцца тэхналагічныя парушэнні ў электрасеткавым комплексе, у большай ступені па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Асноўныя прычыны адключэнняў электраэнергіі — падзенне галінак і дрэў на лініі электраперадачы, наліпанне мокрага снегу і ўтварэнні лёду на галінках дрэў і дратах ЛЭП, моцны вецер», - праінфармавалі ў аб’яднанні.

Па стане на 16.00 у цэлым па Беларусі да аднаўлення электразабеспячэння прыцягнуты больш за 280 брыгад (парадку 460 чалавек) і 160 адзінак тэхнікі. Аднаўляюць электразабеспячэнне ў 284 населеных пунктах, з іх 190 — у Брэсцкай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».