Нумары асабістых сотавых тэлефонаў 533 млн карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook прадаюцца ў супольнасці, якая займаецца кіберзлачынствамі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Элана Галя — аднаго з заснавальнікаў кампаніі Hudson Rock, якая спецыялізуецца на камп’ютарнай бяспецы.
Паводле яго даных, гаворка ідзе пра персанальныя нумары сотавых тэлефонаў карыстальнікаў сацсеткі з ЗША, Канады. Вялікабрытаніі, Аўстраліі і яшчэ 15 краін свету. Яны трапілі ў распараджэнне невядомага зламысніка некалькі гадоў таму з-за часовай уразлівасці ў абароне Facebook, ліквідаванай у жніўні 2019 года. Кошт аднаго тэлефоннага нумара складае $ 20. Для заключэння здзелак выкарыстоўваецца спецыяльная праграма-робат (бот).
«Выклікае крайнюю трывогу тое, што такая буйная база дадзеных прадаецца сярод супольнасці кіберзлачынцаў. Гэта нанясе велізарную шкоду недатыкальнасці асабістага жыцця і, напэўна, будзе выкарыстана зламыснікамі для розных формаў махлярства», — папярэдзіў Галь.
Прэв’ю: aif.ru
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.