Вы тут

СААЗ: Цалкам перамагчы COVІD-19 не ўдасца?


Нягледзячы на прагрэс у барацьбе з каранавірусам, перамагчы яго будзе складана, заявіў выканаўчы дырэктар праграмы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян на брыфінгу. Ён не выключыў, што COVІD-19 стане эндэмічным захворваннем — цалкам ліквідаваць яго наўрад ці атрымаецца.


«Чалавецтва змагло перамагчы пакуль толькі воспу», — сказаў Раян. Ліквідаваць жа такія хваробы, як поліяміэліт і адзёр, да гэтага часу не ўдалося. Гэтак жа і з каранавірусам справіцца будзе няпроста: у прыватнасці, таму што COVІD-19 распаўсюджваецца амаль ва ўсіх краінах свету, а доступ да вакцыны пакуль ёсць не ва ўсіх. У краін ёсць магчымасць знізіць смяротнасць ад COVІD-19 і вярнуцца да нармальнага жыцця, але захворванне застанецца, калі вакцынацыя не будзе ўсеагульнай.

Кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэесус на брыфінгу заявіў, што будзе «маральная катастрофа, калі мы не забяспечым роўны доступ да вакцын». Прычым не толькі маральная, але і эканамічная. З-за пандэміі летась было страчана 8,8 % рабочых гадзін, а гэта прывяло да скарачэння даходаў у памеры 3,7 трыльёна долараў ва ўсім свеце. Ён папярэдзіў, што «вакцынны нацыяналізм» можа каштаваць сусветнай эканоміцы больш за 9 трыльёнаў долараў, прычым палова гэтай сумы — 4,5 трыльёна — прыпадзе на развітыя краіны. Тэдрас Гебрэесус канстатаваў, што пакуль найбольш забяспечаныя краіны паступова разгортваюць вакцынацыю, бедныя толькі назіраюць за гэтым.

На цяперашні момант у ЕС і ЗША адобрана прымяненне вакцыны супраць каранавіруса Pfіzer / BіoNTech. У Расіі зарэгістраваны і ўжываюцца дзве вакцыны — «Спадарожнік V» і «ЭпіВакКарона». Па звестках Універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў свеце набліжаецца да 100 мільёнаў, памерла больш за 2,1 мільёна чалавек.

Лідарам па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША, дзе выявілі больш за 25 мільёнаў захварэлых. Індыя знаходзіцца на другім месцы (10,6 мільёна), на трэцім — Бразілія (больш за 8,8 мільёна), на чацвёртым — Расія (3,73 мільёна), на пятым — Вялікабрытанія (3,6 мільёна).

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.