Вы тут

Конкурс «Містар Магілёў — 2021» пройдзе 19 лютага


Конкурс «Містар Магілёў-2021» пройдзе ў абласным цэнтры 19 лютага. Пра гэта паведамілі ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.


Творчае спаборніцтва будзе праходзіць у два этапы. Адборачны тур адбудзецца 5 лютага.

— У конкурсе могуць прыняць удзел актыўныя маладыя людзі, якія пражываюць на тэрыторыі Магілёва і вобласці, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, рост — ад 170 да 185 см, — звярнулі ўвагу суразмоўцы. — Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі будуць з’яўляцца знешнія дадзеныя, артыстычнасць, творчыя здольнасці, уменне праявіць індывідуальнасць, харызму і прывабнасць.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 1 лютага 2021 года (уключна) падаць заяўку па адрасе: 212030, г. Магілёў, вул.Першамайская, 34 Беларусь. Або адправіць яе на е-mail: gckmog@mail.ru. Да заяўкі-анкеты варта прыкласці партфоліо (не менш за 4-5 фатаграфій). Прымаюцца толькі якасна надрукаваныя фатаграфіі 10×15 і ў электронным выглядзе.

Сярод удзельнікаў будуць адабраны 7 фіналістаў, якія 19 лютага на сцэне гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу будуць змагацца за тытул «Містар Магілёў-2021».

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 42-93-38.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.