Вы тут

У Мінску аўтамабіль заехаў у асвятляльную мачту, кіроўца загінула


У Мінску аўтамабіль заехаў у асвятляльную мачту — кіроўца памерла на месцы ДТЗ. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.


Фота: СК.

«Папярэдне ўстаноўлена, што сёння каля 2:00 29-гадовая кіроўца аўтамабіля Hyundai, праязджаючы паблізу дома № 92 па праспекце Дзяржынскага, не справілася з кіраваннем, выехала за межы праезнай часткі і здзейсніла наезд на мачту асвятлення. У выніку ДТЗ дзяўчына атрымала цялесныя пашкоджанні, ад якіх памерла на месцы здарэння», — распавялі ў СК.

Па дадзеным факце УСК па горадзе Мінску праводзіцца праверка. Усе абставіны здарэння высвятляюцца. Грамадзян, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі пра вышэйзгаданае здарэнне, просяць звярнуцца ва УСК па г. Мінску па тэлефонах: (017) 389-55-55 і (033) 333-67-19.

Следчы камітэт звяртаецца да кіроўцаў з просьбай быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі падчас руху, асабліва ў цёмны час сутак. Улічвайце ўмовы надвор’я пры выбары хуткаснага рэжыму.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.