Вы тут

З-за цыклону «Ларс» на Гродзеншчыне ўведзены план «Надвор’е»


У Гродне трэція суткі не спыняецца снегапад. Як паведамілі сіноптыкі, за суткі снежнае покрыва павялічылася з 9 да 37 сантыметраў. За ноч выпала амаль дэкадная норма ападкаў.


Па інфармацыі ДАІ вобласці, сітуацыя на дарогах складаная. За мінулыя суткі ў абласным цэнтры зарэгістравана больш за 20 дарожна-транспартных здарэнняў. Уведзены ў дзеянне план «Надвор’е», у адпаведнасці з якім колькасць экіпажаў ДАІ на дарогах павялічылася ў некалькі разоў.

Пад цяжарам снегу паламаліся дрэвы і стварылі перашкоды для транспартнага руху. Такая сітуацыя назіраецца як у горадзе Гродна, так і на аўтатрасах. Толькі за мінулыя суткі супрацоўнікі МНС каля трыццаці разоў выязджалі на распілоўку паваленых дрэў. Пашкоджаны аўтамабілі. З-за падзення апоры лініі электраперадачы часова заставаліся без святла жыхары прыватнага сектара ў Гродне.

Пакуль цыклон «Ларс» застаецца ў Гродне. Як паведамілі ў «Спецаўтагаспадарцы», калонны тэхнікі ў суправаджэнні ДАІ працавалі амаль усю ноч без перапынку і з раніцы зноў прыступілі да працы. У планах — задзейнічаць тэхніку іншых арганізацый, каб справіцца з наступствамі снегападу. Камунальнікі і ДАІ просяць вадзіцеляў не паркавацца ўздоўж дарог, каб не перашкаджаць расчыстцы вуліц.

Ва ўзмоцненым рэжыме дзяжураць і брыгады прадпрыемства «Гроднаэнэрга». Зараз задзейнічана 175 брыгад у распараджэнні якіх 55 дызель-генератараў, магутнасцю ад 50 да 250 кілават і 95 адзінак спецтэхнікі.

Валанцёры абласнога Чырвонага Крыжа гатовы аказаць дапамогу тым, хто аказаўся ў снежнай пастцы. Па выкліку выязджае мабільны патруль, каб дапамагчы з дробным рамонтам, падтрымаць гарачай гарбатай, цёплымі пледамі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота grodnonews

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».