Вы тут

За суткі ў Брэсце зафіксавана 11 выпадкаў падзення дрэў, пашкоджаны два аўтамабілі


За апошнія суткі ў Брэсце выпала 22 сантыметры снегу. З-за наліпання снегу і парываў ветру 26 студзеня зафіксавана 11 выпадкаў падзення дрэў. Пашкоджаны два легкавыя аўтамабілі.


Камунальныя службы спраўляюцца з аб’ёмам работ, які значна ўзрос, паведамляе ў тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.

Паводле інфармацыі мэра, спецыялісты адпаведных службаў праводзяць маніторынг прамысловых аб’ектаў, гандлёва-забаўляльных цэнтраў з плоскім дахам для вызначэння вышыні снежнага покрыва. Адразу прымаюцца меры па ачыстцы снегу ў месцах павышанай нагрузкі.

Разам з тым на стрэхах будынкаў і казырках балконаў фіксуюцца выпадкі ўтварэння і звісання «снежных шапак». Іх стыхійнае падзенне можа нанесці шкоду здароўю і пагражаць жыццю людзей. Таму гарадская ўлада заклікала гаспадароў усіх без выключэння будынкаў пастаянна кантраляваць снежнае покрыва на стрэхах і ўтварэнне ледзяшоў ды своечасова прымаць меры па расчыстцы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра РАГАЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».