Вы тут

Шарснёў: Рэгіянальнае развіццё Віцебскай вобласці ў многім залежыць ад развіцця сяла


Сельская гаспадарка стане найважнейшым прыярытэтам сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці на перспектыву да 2025 года, заявіў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, выступаючы перад дэлегатамі ад Віцебшчыны VI Усебеларускага народнага сходу.


Па яго словах, на сённяшні дзень доля АПК у валавым рэгіянальным прадукце рэгіёна складае 20% і супараўнальна аб’ёму прамысловай вытворчасці (без уліку нафты і энергетыкі). Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што рэгіянальнае развіццё шмат у чым залежыць ад развіцця села. У раёнах вобласці выручка ў асноўным фарміруецца за кошт аграпрамысловага комплексу.

«Таму першачарговымі задачамі на гэтую пяцігодку стане павышэнне прэстыжу працы на сяле, умацаванне кадраў, далейшае развіццё аграпрамысловых аб’яднанняў, будаўніцтва новых і мадэрнізацыя існуючых жывёлагадоўчых комплексаў», — адзначыў Шарснёў.

За пяцігодку ў рэгіёне неабходна аднавіць 15 жывёлагадоўчых комплексаў па адкорму буйнай рагатай жывёлы, 20 свінакомплексаў, тэрмін эксплуатацыі якіх звыш 30–40 гадоў з цалкам вырабленым абсталяваннем, а таксама шэраг малочнатаварных ферм. У сельскай гаспадарцы плануецца павялічыць аб’ёмы вытворчасці валавой прадукцыі больш чым на чвэрць.

Кіраўнік абласной выканаўчай улады паведаміў, што падчас пяцігодкі плануецца скараціць залежнасць ад паставак вуглевадароднай сыравіны не меней чым на 15 %. Запланавана павялічыць экспарт у 1,3 разы.

Дзякуючы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на больш чым 5 мільярдаў рублёў, плануецца стварыць у рэгіёнах мінімум 143 вытворчасці.

Перад вобласцю ставіцца задача павялічыць за пяцігодку выраб прамысловай прадукцыі не меней чым на 10 %, адзначыў губернатар. Ён лічыць, што гэтага можна дабіцца перш за ўсё за кошт павелічэння глыбіні перапрацоўкі сыравіны. У прыватнасці, у гэтым аспекце ёсць вялікі рэзерв у дрэваапрацоўчых кампаніях. У металургіі будзе развівацца вытворчасць белай бляхі ў Мёрах.

На погляд Мікалая Шарснёва, вялікі патэнцыял у мадэрнізацыі прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. Для павелічэння іх нагрузкі будзе працягвацца развіццё сыравінных зон сельскагаспадарчых арганізацый. Сярод прадукцыі, выраб якой павялічаць, сыры: яны больш запатрабаваныя спажыўцамі, іх прасцей экспартаваць, падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота vitvesti.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».