Вы тут

AstraZeneca абвяргае абвінавачанні ў пастаўках вакцыны для ЕС у іншыя краіны


Брытанска-шведская фармацэўтычная кампанія AstraZeneca абвяргае абвінавачанні ў пастаўках прызначаных для Еўрасаюза вакцын у іншыя краіны. Аб гэтым заявіў кіраўнік кампаніі Паскаль Сарыо, паведамляе Deutsche Welle.


Паскаль Сарыо сказаў, што AstraZeneca «справядліва ставіцца да Еўропы» і не прадае сваю вакцыну ў абход ЕС дзеля выгады.

У Еўракамісіі між тым ёсць падазрэнне, што перабоі з пастаўкамі вакцыны ў ЕС могуць быць звязаны з тым, што AstraZeneca перакідвае частку прызначаных для ЕС вакцын на рынак Вялікабрытаніі і іншых краін, якія не ўваходзяць у ЕС. У панядзелак, 25 студзеня, прадстаўнікі AstraZeneca не змаглі растлумачыць тое, што адбываецца, прадстаўнікам Еўракамісіі, наступная сустрэча запланавана на 27 студзеня.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, які ў гэтым годзе праходзіць у рэжыме анлайн, заклікала вытворцаў вакцын, што падпісалі кантракты з ЕС, выканаць свае абавязацельствы. Паводле яе слоў, Еўропа ўнесла шматмільярдныя сумы на распрацоўку прэпаратаў ад SARS-CoV-2, і цяпер кампаніі павінны выканаць свае абавязацельствы і паставіць вакцыны. Уршуля фон дэр Ляен таксама аб’явіла, што Брусель мае намер стварыць механізм кантролю экспарту вакцын за межы ЕС.

22 студзеня AstraZeneca нечакана паведаміла, што з-за няхваткі вытворчых магутнасцей не зможа да канца сакавіка паставіць вакцыну ў ЕС ва ўзгодненых аб’ёмах. Паводле слоў высокапастаўленага прадстаўніка Бруселя, кампанія ў першым квартале можа забяспечыць пастаўкі не больш як 31 млн доз — на 60 працэнтаў менш, чым планавалася.

Згодна з заключаным у жніўні 2020 года кантрактам, ЕС павінен атрымаць ад гэтай кампаніі да 400 млн доз прэпарату. Як адзначыў прадстаўнік ЕС, AstraZeneca атрымала ў рамках здзелкі перадаплату ў памеры 336 млн еўра.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.