Вы тут

Дзярждума Расіі ратыфікавала Дагавор аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў


Дзярждума Расіі на пасяджэнні ў сераду аднагалосна ратыфікавала ўнесенае прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пагадненне аб падаўжэнні да 5 лютага 2026 года Дагавора паміж РФ і ЗША аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, паведамляе ТАСС.


У мінулы аўторак амерыканскі і расійскі бакі абмяняліся нотамі аб падаўжэнні ДСНУ. У сваёй ноце пасольства ЗША ў РФ прапанавала ў адпаведнасці з палажэннямі дагавора падоўжыць тэрмін яго дзеяння «на перыяд у пяць гадоў да 5 лютага 2026 года». Расійскі МЗС са свайго боку пацвердзіў «прымальнасць гэтай прапановы для Расійскай Федэрацыі».

«Падаўжэнне дагавора адпавядае нацыянальным інтарэсам Расійскай Федэрацыі, дазваляе захаваць транспарэнтнасць і прадказальнасць стратэгічных узаемаадносін Расіі і ЗША, падтрымаць стратэгічную стабільнасць у свеце», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы. У ёй адзначаецца, што выйграны ў выніку пралангацыі дагавора час можна выкарыстоўваць для комплексных двухбаковых перамоваў аб далейшым кантролі над ракетна-ядзернымі узбраеннямі «з абавязковым разглядам усіх фактараў, якія ўплываюць на стратэгічную стабільнасць».

За ратыфікацыю пагаднення прагаласавалі ўсе думскія фракцыі.

Прэв’ю: duma.gov.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.