Вы тут

У Іўеўскім раёне мікрааўтобус вылецеў у кювет і перакуліўся — кіроўца загінуў


 

У Іўеўскім раёне мікрааўтобус вылецеў у кювет і перакуліўся, кіроўца загінуў, гаворыцца на старонцы ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама ва УКантакце.


Аварыя адбылася днём 26 студзеня на дарозе Іўе — Дуды — пад’езд да аўтадарогі Мінск — Гродна. Вадзіцель «Фальксвагена» не ўлічыў дарожныя ўмовы. Мікрааўтобус вылецеў у кювет і перакуліўся. У выніку аварыі 53-гадовы кіроўца загінуў. Ён не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Прычыны і іншыя абставіны здарэння будуць устаноўленыя ў ходзе праверкі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.