Вы тут

Наступствы непагадзі: снежныя заносы, паваленыя дрэвы, падтапленні


У аўторак на тэрыторыі краіны назіраліся неспрыяльныя метэаралагічныя з’явы: дождж і снег, якія суправаджаюцца ветрам парывамі да 19 метраў у секунду.
Паводле аператыўнай інфармацыі МНС, зафіксіравана 80 выпадкаў падзення дрэў, у выніку якіх пашкоджаны 11 аўтамабіляў: у Гродзенскай вобласці — 56 выпадкаў, 9 аўтамабіляў; у Брэсцкай — 18 выпадкаў, 2 аўтамабілі; у Гомельскай і Мінскай — па 3 выпадкі. Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы дрэў, якія ўпалі.


Работнікамі МНС аказвалася дапамога ў выманні са снежных заносаў 75 аўтамабіляў: у Гродзенскай вобласці — 35 аўтамабіляў, у Брэсцкай — 22, у Мінскай — 16, у Гомельскай і Магілёўскай — па адным аўтамабілі.

Паводле інфармацыі Беларускай чыгункі з-за наліпання мокрага снегу на стрэлачных пераводах адбылася затрымка ў руху 13 цягнікоў (да 50 хвілін).

У Магілёўскай вобласці ў выніку выпадзення ападкаў у выглядзе дажджу і раставання снегу былі падтопленыя пяць прыватных падворкаў у Асіповічах і дзесяці ў вёсцы Таранава Магілёўскага раёна. Работнікамі МНС і арганізацый праводзіліся работы па адпампоўванні вады з падвалаў прыватных жылых дамоў. Адсялення не патрабавалася.

Па дадзеных «Белэнерга» на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 2198 населеных пунктаў (з іх 715 у Гомельскай, 607 у Брэсцкай, 444 у Гродзенскай, 292 у Мінскай, 116 у Магілёўскай і 24 у Віцебскай абласцях). Адключэнні аператыўна выпраўляліся аварыйнымі брыгадамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.