У БДУ ўпершыню з'явяцца спецыялісты, дзейнасць якіх будзе скіравана на індывідуалізацыю навучання і стварэнне ўмоў для раскрыцця творчага патэнцыялу студэнтаў.
Сёння кожны факультэт універсітэта мае пералік унікальных адукацыйных і навуковых прапаноў, у ВНУ дзейнічае шэраг маладзёжных арганізацый, творчых калектываў і спартыўных секцый, аднак многім студэнтам складана сарыентавацца ў разнастайнасці паслуг. Цьютар з улікам персанальных запытаў студэнта зможа аказаць яму кансультацыйную і інфармацыйную падтрымку, калі той запланаваў навуковую работу міждысцыплінарнай накіраванасці — падбярэ яму найбольш перспектыўныя варыянты супрацоўніцтва з іншымі факультэтамі, сарыентуе ў галіне моўнай падрыхтоўкі і г. д. Па сутнасці, цьютары будуць выступаць пасярэднікамі паміж навучэнцамі і ўніверсітэтам.
Мяркуецца, што педагогі-цьютары будуць працаваць на кожным факультэце БДУ. Падрыхтоўка такіх спецыялістаў пройдзе ўпершыню ва ўніверсітэце ў рамках праграмы павышэння кваліфікацыі «Цьютарскае суправаджэнне навучэнцаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі».
У БДУ аддаецца вялікая ўвага індывідуалізацыі навучання. З 2019 года паспяхова рэалізуецца праект па фарміраванні індывідуальнай адукацыйнай траекторыі, калі студэнт з улікам сваіх прафесійных пераваг можа выбраць для вывучэння дадатковыя навучальныя дысцыпліны, у тым ліку на іншых факультэтах. Цяпер такой магчымасцю ўжо скарысталіся 54 чалавекі. Дарэчы, адзін са студэнтаў быў атэставаны па пяці дысцыплінах, якія не ўваходзяць у асноўны навучальны план яго спецыяльнасці.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: belta.by
«Я абраў спартыўнае жыццё з вар’яцкімі нагрузкамі».
Калі вы думаеце, што светлыя лясы растуць самі па сабе, гэта вялікая памылка.
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.