Чэлендж пад такой назвай запусціла гродзенская моладзь. Акцыя была ініцыяваная абласным камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
У ходзе чэленджа валанцёры прапануюць пасільную дапамогу ў расчыстцы тэрыторыі ад снегу сацыяльным установам, установам аховы здароўя, камунальным службам. У першую чаргу валанцёры гатовыя прыйсці на дапамогу ўстановам аховы здароўя, чые сілы сёння накіраваны на барацьбу з COVІD-19. Калі дапамога спатрэбіцца, напрыклад, у ачышчэнні ад снегу тэрыторыі дзіцячага садка ці школы, валанцёры таксама дапамогуць. Без увагі і дапамогі яны не пакінуць і адзінокіх пажылых грамадзян. Таксама чэлендж «Прыбяром снег разам», які працягнецца да заканчэння зімовага перыяду, будзе скіраваны на прыборку снегу з двароў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў фашысцкай акупацыі, інвалідаў.
Неўзабаве да акцыі далучылася моладзь астатніх абласцей і сталіцы, прыняўшы эстафету ад гродзенцаў. Заяўку на аказанне дапамогі можна пакінуць па тэлефонах маладзёжных «гарачых ліній», якія працуюць на базе ўсіх тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ.
Сяргей РАСОЛЬКА
Праз 9 гадоў дарога так і не з’явілася...
Хочаш купацца — любі і правілы знаходжання ў вадзе выконваць.
Жанчыны з Вянеры, мужчыны з Марса.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.