Вы тут

Беларускія студэнцкія атрады запусцілі патрыятычны праект «Зімовы маршрут»


Ён рымеркаваны да Года народнага адзінства.

Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ даў старт новаму патрыятычнаму працоўнаму праекту «Зімовы маршрут», мерапрыемствы якога будуць рэалізаваны ў перыяд студэнцкіх зімовых канікул.


Удзельнікамі праекта сталі зводныя студэнцкія атрады, байцы якіх правядуць у малых гарадах і пасёлках Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей шэраг прафарыентацыйных інтэрактываў, тэматычных заняткаў, канцэртных і сацыяльна значных праграм. Для арганізацыі інтэрактыўных гульняў з вучнямі пачатковай школы распрацавана серыя патрыятычных пазлаў, якія папулярызуюць сімвалы незалежнай Беларусі — Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг, а таксама размалёўкі «Беларусь памятае».

Падчас руху атрадаў зімовага маршруту байцы дапамагаюць у расчыстцы ад снегу помнікаў і абеліскаў, а таксама аказваюць адрасную шэфскую дапамогу па гаспадарцы ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям.

Афіцыйны старт «Зімоваму маршруту» даў атрад «Азімыя» ў Гродне на базе сярэдняй школы № 5. Ён сфарміраваны з ліку студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Яго байцы падрыхтавалі для школьнікаў займальную канцэртную праграму, арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі аб дзейнасці БРСМ і беларускіх студэнцкіх атрадаў, тэматычныя фотазоны. Добры настрой і ўсмешкі дзецям дорыць танцавальны флэшмоб.

Пасля на «Зімовы маршрут» выйшлі атрады «Першы крок» (Віцебская вобласць) і «Ззянне» (Магілёўская вобласць).

Усяго атрады зімовага маршруту пераадолеюць 1662 кіламетры дарогі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: vogazeta.ru

Загаловак у газеце: Крочаць «Зімовым маршрутам»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».