Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі буйную аферу на сельгаспрадпрыемстве ў Талачынскім раёне. Пад падазрэннем — брыгадзір жывёлаводаў, якая фіктыўна аформіла сваю дачку пастухом і паўгода дадаткова атрымлівала зарплату падначаленага.
Як паведамляе падрабязнасці гэтай гісторыі МУС, аператыўнікі высветлілі, што ў маі мінулага года 43-гадовая жыхарка Кобрынскага раёна прапанавала 53-гадоваму аднавяскоўцу работу жывёлаводам у сваёй брыгадзе. Паміж бакамі быў заключаны дагавор падраду, у якім фігуравала і 21-гадовая дачка жанчыны. Апошняя павінна была працаваць у пары з мужчынам, аднак фактычна ні разу не выйшла ў поле.
Па дамоўленасці брыгадзір пасяліла новага работніка ў хляве, мінімальна карміла яго, а зарплатную банкаўскую картку пакінула сабе. З яе жанчына рэгулярна здымала грошы і выдаткоўвала іх на ўласныя патрэбы. Незаконна налічаную зарплату дачкі сялянка таксама забірала сабе. У кастрычніку мужчына запатрабаваў ад знаёмай разлік. Нічога не атрымаўшы, ён звярнуўся па дапамогу да кіраўніцтва прадпрыемства, а затым і ў міліцыю. Высветлілася, што брыгадзір «зарабіла» больш за дзесяць тысяч рублёў. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням жанчыны і распачалі крымінальную справу за махлярства, здзейсненае ў буйным памеры. Фігурантка раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж.
Сяргей РАСОЛЬКА
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.