Вы тут

Тыбет у зоне доступу


Зараз працягласць уведзеных у эксплуатацыю аўтадарог у Тыбецкім аўтаномным раёне (ТАР), што ў Паўднёва-Заходнім Кітаі, складае больш за 117 тысяч кіламетраў. Гэта ў 1,5 раза больш, чым на канец 2015 года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Агульная ж даўжыня чыгунак у Тыбеце дасягнула 954 кіламетраў, сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на чацвёртай сесіі Сходу народных прадстаўнікоў ТАР 11-га склікання. Транспарт доўгі час быў фактарам, які стрымлівае развіццё Тыбету, паколькі ТАР размешчаны на Цынхай-Тыбецкім сугор’і, якое адрозніваюць складаныя геаграфічныя ўмовы для будаўніцтва аўтадарог, а таксама абмежаваныя тэхналагічныя і фінансавыя магчымасці.

З канца 2012 года цэнтральны ўрад павялічвае капіталаўкладанні ў інфраструктурнае будаўніцтва, дзякуючы чаму вялікі прагрэс быў дасягнуты ў развіцці мясцовай транспартнай галіны. Што тычыцца паветраных перавозак, то цяпер у Тыбеце ўжо адкрыта 130 авіяліній, а пасажырапаток тыбецкіх аэрапортаў наблізіўся да 5,18 млн чалавек па выніках мінулага года.

Прэв’ю: snowliontours.ru

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...