Вы тут

П'яная кіроўца на МКАД сутыкнулася з прыпаркаваным аўтамабілем


У Мінску вадзіцель не справілася з кіраваннем і сутыкнулася з прыпаркаваным аўтамабілем, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі старэйшага інспектара па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска Любові Трапашка, кіроўца 1988 года нараджэння за рулём «Шэўрале» рухалася па знешнім кальцы МКАД з боку вуліцы Шаранговіча ў напрамку вуліцы Громава. У нейкі момант яна выехала за межы праезнай часткі дарогі, урэзалася ў прыпаркаваны аўтамабіль «Форд», пасля чаго працягнула рух і з’ехала ў кювет.

У ДТЗ пацярпелых няма, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

«Устаноўлена, што вадзіцель знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення — 1,52 праміле», – адзначылі ў ДАІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?