Вы тут

Міністр спорту і турызму: Наша футбольная сістэма патрабуе сур'ёзнага рэфармавання


Беларуская футбольная сістэма мае патрэбу ў рэфармаванні. Пра гэта заявіў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук падчас сумеснага пасяджэння калегіі ведамства і выканкама Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе minsknews.by са спасылкай на сайт Мінспорту.


У ходзе пасяджэння абмяркоўвалася становішча спраў у беларускім футболе з улікам таго, што ў 2021 годзе ён не ўключаны ў спіс прыярытэтных відаў спорту. Нацыянальная зборная знаходзіцца на 88-м радку ў сусветным рэйтынгу, а клубы не праходзяць далей за стартавыя раўнды еўракубкаў.

— Наша футбольная сістэма мае патрэбу ў сур’ёзным рэфармаванні, — адзначыў Сяргей Кавальчук. — Неабходна распрацаваць канцэпцыю развіцця футбола ў Беларусі, сумеснымі намаганнямі, абапіраючыся на эфектыўны вопыт перадавых краін і ўлічваючы нашы нацыянальныя асаблівасці. Наш беларускі футбол дэградуе. Неабходна вызначыць першачарговыя задачы, якія трэба вырашаць ужо заўтра, і намеціць стратэгію асноўнага курса.

Па словах старшыні ФК «Мінск» Ігара Шлойды, трэба кардынальна перагледзець прынцыпы, на якіх будуецца беларуская футбольная гаспадарка, і распрацаваць канцэпцыю віду спорту.

— З улікам таго, што футбол выключаны з прыярытэтных відаў спорту, фінансаванне будзе значна больш сціплым. Таму мы будзем вымушаныя яшчэ больш рацыянальна выкарыстоўваць грашовыя сродкі. Згодны з агульным меркаваннем адносна таго, што трэба рабіць акцэнт на дзіцячы футбол. Больш давяраць нашым футбалістам. Калі і запрашаць легіянераў, то годнага ўзроўню. Зараз адна задача — згуртавацца, перажыць гэтыя нялёгкія часы і выйсці з гэтага тупіка, — адзначыў Ігар Шлойда.

Прэв’ю: soccer.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.