Вы тут

Пайшла з жыцця Таццяна Ходцава — захавальніца памяці Брэсцкай крэпасці, ветэран музейнай справы


27 студзеня на 93-м годзе жыцця памерла ветэран музейнай справы Таццяна Ходцава — паведамляецца на сайце Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».


Таццяна Міхайлаўна нарадзілася ў Харкаве ў студзені 1929-га года. У 1956 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ. У крэпасці пачала працаваць з 1957-га года. Пры яе актыўным удзеле ствараліся новыя экспазіцыі і выставы, праведзена вялікая работа па аднаўленні лёсаў загінулых абаронцаў крэпасці і ўвекавечванні іх імёнаў.

Таццяна Ходцава зрабіла вельмі шмат для памяці пра герояў крэпасці і для саміх герояў. З многімі з іх яна падтрымлівала таварыскія адносіны. Ёй пісалі ўдзельнікі абароны крэпасці з усіх канцоў былой вялікай краіны, з ёй дзяліліся ўспамінамі, праблемамі, навінамі. Таццяна Міхайлаўна заўсёды імкнулася дапамагаць людзям.

Яна стала аўтарам і ўкладальнікам многіх кніг пра Брэсцкую крэпасць, падрыхтавала дзясяткі артыкулаў, выступленняў на радыё, была кансультантам шэрагу дакументальных фільмаў.

Ходцава была знаёмая з многімі легендарнымі асобамі. Была першай памочніцай і саратніцай журналіста-франтавіка Сяргея Смірнова, які шмат гадоў працаваў у крэпасці і вярнуў з небыцця імёны 300 яе абаронцаў.

За сваю работу Таццяна Ходцава ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, шэрагам медалёў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з сайта Брэсцкай крэпасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».