Вы тут

Тры брыгады дарожнікаў вядуць у Брэсце ямачны рамонт сучаснымі марозаўстойлівымі сумесямі


Маразы ў перамешку з адлігай прынеслі гарадской дарожнай сетцы дадатковыя праблемы. На дарогах паявіліся ямы, выбоіны, трэшчыны, расказаў падпісчыкам тэлеграм-канала старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.


Аднак, па словах мэра, сучасныя тэхналогіі і марозаўстойлівыя сумесі дазваляюць весці рамонт нават зімой пры адсутнасці ападкаў.

Спецыялісты КУП «Брэсцкае ДЭП» ужо некалькі дзён вядуць работы на найбольш аварыйных участках гарадскіх дарог. Тры брыгады працаўнікоў заліваюць выбоіны на дарожным пакрыцці літым асфальтабетонам. Гэты састаў будаўнічай сумесі, тлумачыць Аляксандр Рагачук, не губляе сваіх уласцівасцей пры невялікай вільготнасці і вытрымлівае тэмпературу да –20 °C.

За некалькі дзён ужо зрасходавана каля 20 тон гэтага матэрыялу. Калі дазволіць надвор’е, работа будзе працягнутая, праінфармаваў мэр.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра РАГАЧУКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.