Вы тут

Дадатковыя меры па падтрымцы галін ва ўмовах замаруджвання эканамічнай актыўнасці пачалі дзейнічаць са студзеня


Меры па падтрымцы галін і арганізацый ва ўмовах замаруджвання эканамічнай актыўнасці ў сувязі з эпідсітуацыяй пачалі дзейнічаць у Беларусі са студзеня.


Магчымасці, якія мусяць падтрымаць эканоміку краіны, прадугледжаны Указам кіраўніка дзяржавы № 512. У прыватнасці, працягнута магчымасць давання льгот па плацяжах у мясцовыя бюджэты і арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, а таксама мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні.

Растэрміноўкі па арэндных плацяжах, якія былі дадзены ў другім і трэцім кварталах 2020-га, перанесены на першае паўгоддзе бягучага года. Магчымы, таксама і новыя растэрміноўкі ў першым паўгоддзі з растэрміноўкай пагашэння абавязацельстваў да канца 2021-га.

Зменамі прадугледжана таксама дапаўненне пераліку відаў эканамічнай дзейнасці, якія найбольш падвергнуты неспрыяльнаму ўздзеянню эпідэміялагічнай сітуацыі.

Наймальнікі атрымалі права аб'яўляць прастой, выкліканы неспрыяльнай эпідсітуацыяй, не абмежаваны па часе на працягу каляндарнага года. Калі такое спыненне работы цягнецца ў агульнай суме больш за паўгода, работнікі арганізацый, якія аб'явілі прастой, могуць датэрмінова разарваць працоўны дагавор (кантракт) у перыяд прастою.

Работадаўцы таксама змогуць даваць работніку (з яго згоды) водпуск для знаходжання ў самаізаляцыі ў месцы, якое вызначана наймальнікам. Працягласць водпуску вызначаецца па пагадненні бакоў працоўнага дагавора. На перыяд водпуску за работнікам захоўваецца заробак у памеры не ніжэй за ўстаноўленую тарыфную стаўку (калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам ці пагадненнем).

Пры рабоце вахтавым метадам санітарам (санітаркам) і няням дзяржустаноў сацабслугоўвання, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацабслугоўванне, наймальнік можа ўстанаўліваць працягласць выконваемай імі работы звыш працягласці рабочага часу па асноўнай рабоце не больш як 900 гадзін у год.

Работадаўцам таксама дадзена магчымасць уключаць у рабочы год, за які даецца працоўны адпачынак, час прадугледжаных заканадаўствам адпачынкаў без захавання заробку, якія даюцца па ініцыятыве наймальніка, без абмежаванняў іх працягласці.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: sb.by

Загаловак у газеце: Каб падтрымаць эканоміку

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.