Вы тут

Гродзенскія хірургі дасталі пярсцёнак з брыльянтам са страўніка дзяўчынкі


Аперацыя адбылася на мінулым тыдні ў Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, куды звярнуліся бацькі чатырохгадовай дзяўчынкі. Рэнтген-здымак паказаў, што ў яе страўніку знаходзіцца іншародны прадмет.


ktk.kz

Па словах бацькоў, яна праглынула пярсцёнак з брыльянтам. Напачатку было вырашана пачакаць некалькі дзён. Прадмет мог сам выйсці са страўнікава-кішачнага тракту натуральным шляхам. Аднак гэтага не адбылося.

Як расказаў рэгіянальнай газеце «Перспектыва» урач-эндаскапіст Дзмітрый Крывецкі, было прынята рашэнне аб аперацыі. Пярсцёнак дасталі з выкарыстаннем эндаскопа і шчыпцоў, аперацыя праходзіла пад агульным наркозам. Дарэчы, раней гродзенскаму ўрачу даводзілася даставаць срэбраныя крыжыкі, заручальныя пярсцёнкі, а вось каштоўнасць з брыльянтам — упершыню.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.