Вы тут

Зэльвеншчына. Ці чакае раён расфарміраванне?


Прамую лінію праводзіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ. У гэты дзень ён таксама правёў у райцэнтры асабісты прыём грамадзян, прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама і ў межах «Школы актыўнага грамадзяніна. ШАГ» пагутарыў з моладдзю.


На асабісты прыём да сенатара прыйшла жыхарка райцэнтра Алена Коўш, якая падзякавала сенатару за садзейнічанне ў эндапратэзаванні ў адной з клінік абласнога цэнтра. Яна паведаміла, што спецыялісты аказалі ёй прафесійную дапамогу на найвышэйшым узроўні. Акрамя таго, жанчына прасіла парламентарыя дапамагчы ў вырашэнні асабістай праблемы.

На прамую лінію патэлефанаваў мясцовы жыхар, які пацікавіўся будучым Зельвенскага раёна: маўляў, ці чакае яго расфарміраванне?

— Хвалявацца не трэба. Прэзідэнт дакладна сказаў, што ніякага тэрытарыяльнага перадзелу на Гродзеншчыне не будзе. Нават сельсаветы ва ўсіх раёнах у найбліжэйшай будучыні захаваюць свае ранейшыя межы, — прыводзіць словы старшыні Пастаяннай камісіі раённая газета «Праца».

Што датычыцца пасяджэння райвыканкама, прысутныя на ім абмеркавалі рэалізацыю Дырэктывы № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

А на сустрэчы з моладдзю ў рамках праекта «ШАГ» адбыўся сапраўдны дыялог пакаленняў. Напярэдадні Дня беларускай навукі старшыня профільнай камісіі абмяркоўваў з гімназістамі тэму навуковых рэалій нашай краіны і будучых перспектыў.

Дарэчы, Віктар Лісковіч мае непасрэднае дачыненне да навуковай дзейнасці: ён уладальнік чатырох патэнтаў на вынаходніцтвы, з'яўляецца аўтарам больш чым 350 навуковых работ і публікацый.

Навучэнцы, са свайго боку, не маглі не азнаёміць госця са школьным праектам «ZNOVA», які дае магчымасць ствараць біяраскладальную паперу з трыснягу.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв’ю: slova.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Грамадства

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

У нашым акружэнні практычна заўсёды знойдзецца песіміст, нечым пакрыўджаны, запальчывы чалавек, вакол якога заўсёды скандалы і звадкі. 

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент