Гэтым пытаннем задаюцца многія, асабліва людзі сталага веку. Вядома, што ў сувязі са змяненнямі ў Падатковы кодэкс, якія пачалі дзейнічаць з 1 студзеня, фарміраванне цэн на лекавыя сродкі і медыцынскія вырабы зараз знаходзіцца пад пільнай увагай.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ прыняла ўдзел у адной з рабочых нарад, якая праводзілася Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрствам аховы здароўя. Нарада прайшла ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі з удзелам РУП «Белфармацыя», паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Удзельнікамі нарады абмяркоўвалася праблема як нівеліраваць магчымы ўплыў росту ставак ПДВ на цэны лекаў.
Сенатар падкрэсліла, што задача, якая была пастаўлена кіраўніком дзяржавы, — рост цэн за год не павінен перавышаць 4,9 %, павінна быць выканана. Асаблівая роля ў гэтым працэсе адводзіцца айчынным вытворцам лекавых прэпаратаў, якім неабходна працаваць над зніжэннем выдаткаў па выпуску гатовай прадукцыі.
— Члены Савета Рэспублікі гатовыя актыўна падключыцца да маніторынгу цэнавай сітуацыі на рынку лекавых сродкаў і зрабіць свой унёсак для дасягнення пастаўленай мэты, — звярнула ўвагу старшыня профільнай камісіі.
Належны кантроль з боку сенатарскага корпуса будзе забяспечаны.
Прэв’ю: inform.kz
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.