Вы тут

Запрашаем азнаёміцца з матэрыяламі навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Запрашаем азнаёміцца з матэрыяламі навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”

27 студзеня ў Міжнародным прэс-цэнтры бібліятэкі адбыўся навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі і 120-годдзю з дня нараджэння Міхася Зарэцкага.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Навукова-практычны семінар прайшоў ў межах сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які паспяхова рэалізуецца ўжо на працягу двух гадоў. З прывітальным словам звярнуўся да прысутных намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. Загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяна Лаўрык распавяла пра працу ўстановы над віртуальным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця” ў 2020 годзе. З дакладам “Габрэйскі след у развіцці беларускай літаратуры на пачатку ХХ ст. (на прыкладзе творчасці Змітрака Бядулі, Iзi Харыка)” выступіла вядучы бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Вербаль.

На мерапрыемстве прагучалі выступленні прадстаўнікоў арганізацый – партнёраў праекта. Загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Эліна Свірыдовіч паведаміла пра дзейнасць сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ў сваёй установе за 2020-ты, а таксама пра планы на 2021 год, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом «Звязда»” Святлана Воцінава прадставіла агляд публікацый часопіса, прысвечаных літаб’яднанню “Маладняк” за мінулы год.

На семінары прагучалі даклады загадчыка філіяла “Беларуская хатка” Таццяны Лабады, вядучага навуковага супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоля Трафімчыка, старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігара Шаладонава, малодшага навуковага супрацоўніка Літаратурнага музея Петруся Броўкі Дарыі Карчашкінай, дацэнта кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Андрэя Акушэвіча, літаратуразнаўцы Аксаны Данільчык.

Сярод удзельнікаў былі і віртуальныя дакладчыкі, якія даслалі відэа сваіх выступленняў: супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці Аляксандра Петухова на прыкладзе рамана “Сцежкі-дарожкі” прааналізавала тэму “Жыхары Магілёва як элемент «аўтарскай кухні» М. Зарэцкага”, кандыдат філалагічных навук з Санкт-Пецярбурга Марыя Бухаркіна распавяла пра свайго прадзеда Віктара Бухаркіна і яго ўдзел у літаратурным аб’яднанні “Маладняк”.

Незабыўным момантам мерапрыемства стала відэа, запісанае спецыяльна для семінара сынам Змітрака Бядулі Яфімам Самуілавічам Плаўнікам, які нагадаў усім прысутным пра важную для беларусаў падзею – перапахаванне Змітрака Бядулі ў нашай краіне, якое адбылося 3 лістапада 2020 года.

Прыемным завяршэннем сустрэчы стала ўручэнне граматы Аксане Данільчык за актыўны ўдзел у складзе журы конкурсу “О, Беларусь, мая шыпшына” да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі.

У падсумаванні была адзначана неабходнасць далейшага супрацоўніцтва паміж установамі і даследчыкамі на карысць сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Падчас правядзення навукова-практычнага семінара адбывалася яго анлайн-трансляцыя, была магчымасць задаваць пытанні дакладчыкам, каментаваць выступленні ў рэжыме анлайн.

Анлайн-запіс семінара:

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/zaprashaem-aznayemitstsa-z-materyyalami-navukova-praktychnaga-seminara-shlyakhami-maladnyako-tsa-/

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.