Вы тут

Краіна ўшаноўвае сваіх лаўрэатаў


Патрыятызм — гэта аддаваць сябе без астатку сваёй місіі, жыць і працаваць на карысць роднай краіны і народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва, прэміі «Беларускі спартыўны Алімп».


Гэты вечар Кіраўнік дзяржавы назваў дзіўным. «Мы ўжо ўвайшлі ў дзелавы рытм новага года, але яшчэ знаходзімся ў атмасферы светлых і добрых навагодніх, калядных святаў. У атмасферы, якая шмат гадоў таму натхніла нас на стварэнне ўнікальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цырымонія ўручэння гэтай прэміі — адно з галоўных падзей года. Яно трывала ўвайшло ў жыццё беларусаў як сучасная традыцыя, якая звязвае мінулае і сучаснасць роднай зямлі, напаўняе асаблівым сэнсам мэты і памкненні грамадзян.

«З году ў год такія сустрэчы аб’ядноўваюць нас у самых лепшых і шчырых пачуццях: гонару за годных людзей, падзякі за міласэрнасць і дабрыню, мужнасць і гераізм, пакланення перад творчасцю і талентам нашых суайчыннікаў. Мы, беларусы, — народ з прыгожай душой. Я думаю пра гэта кожны раз, калі вывучаю гісторыі поспеху і падпісваю дакументы аб узнагароджанні. Думаю, мы з уладыкам (мітрапалітам Веніямінам. — Аўт.) мыслім ў гэты час аднолькава. За кожным прафесійным або асабістым дасягненнем стаяць у першую чаргу працавітыя і сумленныя людзі. Людзі, якія аддаюць сябе без астатку сваёй місіі, жывуць і працуюць на карысць роднай краіны і народа. Гэта і ёсць патрыятызм», — заявіў Прэзідэнт.

Ён, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, выяўляецца ў любові да дзяцей і бескарыслівае імкненне акружыць клопатам тых, каго лёс пазбавіў матчынай ласкі, у самаадданай барацьбе за жыццё і здароўе людзей, у асцярожным стаўленні да культурных здабыткаў нацыі, спрадвечным традыцыям і духоўным каштоўнасцям беларусаў. «У абароне гістарычнай праўды, памяці герояў нашай зямлі, інфармацыйнага суверэнітэту краіны. У выхаванні маладых беларусаў у любові да сваёй краіны і гонару за сваіх продкаў, у спартыўных перамогах у славу Беларусі», — дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Гэта ўжо добрая калядная традыцыя. Так, у гэтыя светлыя дні мы ўшаноўваем нашых выдатных землякоў, сапраўдных падзвіжнікаў на ніве духоўнага адраджэння Айчыны. Кожны ў сваіх сферах не проста дамогся выдатных вынікаў. Сама іх дзейнасць цэментуе грамадства, умацоўвае яго адзіны дух, робіць больш трывалым і глыбокім усведамленне сябе адзінай нацыяй, праслаўляе краіну і народ, які жыве ў ёй. Дзяржава вельмі высока цэніць такія заслугі. Яны адзначаюцца асаблівымі ўзнагародамі.

Словы мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі пасля цырымоніі ўзнагароджання гучалі ў тон атмасферы, што панавала ў зале. Ён звярнуўся да заслужаных людзей са словамі падзякі:

— За тыя намаганні, якія вы зрабілі ў мінулы час, і якія былі ўвянчаныя такой высокай узнагародай. Наперадзе ў нас яшчэ шмат працы. І Уладыка мітрапаліт Філарэт паказаў нам прыклад самаадданага служэння роднай для яго Беларусі. Дзень і ноч, у шкоду свайму здароўю, ён прыносіў добры плён і стаяў ля вытокаў і гэтага прыгожага мерапрыемства, прыгожага вечара, і адраджэння духоўнага жыцця ва ўсёй Беларусі. Шмат зроблена. І вечная яму памяць. Але многае яшчэ нам трэба будзе зрабіць у развіццё яго спраў. Праз духоўную, унутраную працу кожнага над сабой, праз новы этап духоўнага адраджэння нашага грамадства. Нам належыць прыйсці да яднання ў нашым грамадстве і краіне. Гэта будзе вынік надыйшоўшага года. Дай бог дасягнуць гэтай важнай, значнай для нас мэты!

…Пасля выступлення Веніяміна да мікрафона зноў выйшаў Аляксандр Лукашэнка. У асобе прысутных ён звярнуўся да ўсіх землякоў:

— Здараюцца нейкія добрыя моманты ў жыцці, бываюць і сумныя. І тады ты асабліва задумваешся аб сэнсе жыцця. Я скажу так, па-народнаму: ведаеце, жыццё такое кароткае. Давайце зробім усё, каб не марнаваць гэты час на пустаслоўе, непатрэбныя справы, тым больш на разбурэнне.

Але гэта відавочна не пра прысутных у зале і на сцэне. Да іх Кіраўнік дзяржавы звярнуўся так:

— Гэта 3000 надзейных, сумленных (я гэта ведаю) патрыётаў. Ад нас залежыць будучыня нашай краіны. Запомніце і звярніце асаблівую ўвагу на тое, што я сказаў у Пасланні да вас у навагоднюю ноч: не дай бог нам у запале гэтага вар’яцтва — сусветнага вар’яцтва — страціць тое, што ніколі больш не вернем! Страціць незваротна, загубіць уласнымі рукамі тое, што зроблена за апошнія чвэрць стагоддзя. Мы ж з вамі гэта зрабілі! Нельга гэта страціць! Чытайце, думайце, аналізуйце і толькі потым рабіце высновы. На нас, як і на ўвесь свет, і нават на ўсіх, хто быў ініцыятарам усяго нядобрага ў жыцці нашым, абрынуўся шквал хлусні. І мы павінны гэта перажыць. Мы ж пра сябе гаворым, што мы мудрыя, таленавітыя. Ну дык давайце быць мудрымі і таленавітымі!

Творчым работнікам і духавенству Аляксандр Лукашэнка пажадаў стойкасці і мужнасці:

— І самае галоўнае — ніколі не спяшайцеся… Гэта не значыць, што вы павінны аднолькава думаць. Як я, як уладыка. Як усе, што сядзяць тут, на гэтай сцэне. Не. Але перш чым зрабіць высновы, не спяшайцеся. Ад нашага слова вельмі многае залежыць. Не спяшайцеся, каб потым не было балюча і ганебна існаваць і жыць у гэтым грамадстве, якое мы з вамі пабудавалі. Мы павінны годна прайсці шлях і зберагчы нашу краіну для будучых пакаленняў.

Прысутным — шчасця, здароўя, жыць дружна і не сварыцца:

— У нас ёсць усё. Тое, чаго няма, мы заробім. Мы ў стане гэта зрабіць. І мы абавязкова зробім.

Цёплыя словы Прэзідэнт сказаў і ў памяць пра Уладыку Філарэта:

— 85 гадоў пражыў Уладыка Філарэт. Здавалася б, нямала. Але я ўспамінаю першыя нашы сустрэчы. І гэта імгненне. А ў гісторыі гэта наогул нічога. Нават не імгненне. Таму жыццё вельмі кароткае. Беражыце адзін аднаго. Паказвайце прыклад сваім дзецям, як трэба жыць, каб ім у жыцці было трошкі лягчэй.

…А далей быў канцэрт. Гэтак жа, як і ўрачыстая частка мерапрыемства, напоўнены глыбокімі і значнымі сэнсамі. Выступалі дзеці і дарослыя. Гучалі народныя і сучасныя песні. Аб краіне. Аб людзях. Аб нашай зямлі. Аб усім тым, што, як казаў Кіраўнік дзяржавы, ні ў якім разе нельга страціць. Што любой цаной трэба зберагчы для сябе, сваіх дзяцей і будучых пакаленняў. Думкі і настроі Кіраўніка дзяржавы, гледачоў, лаўрэатаў і выканаўцаў тут адназначна супалі. Будзем упэўненыя — усіх нашых людзей. І добрым сімвалам гэтага адзінства быў вялікі кошык светлых кветак ад Прэзідэнта. Яе ў фінале вынеслі на сцэну пад пераліў званоў. І яна бачылася няйначай як добрым знакам агульнай вялікай і светлай будучыні.

Аляксандр ПІМЕНАЎ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».