Толькі праз дыялог, кансалідацыю, згуртаванне народа можна вырашыць усе задачы па далейшым развіцці краіны. Перакананасць у гэтым выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Ён падкрэсліў, што беларускае грамадства, дзяржава імкнуцца да далейшага развіцця. «Сапраўды, нам патрэбны нейкі, можа быць, больш шырокі грамадскі дыялог. Мы рушым наперад, і дзецям сваім мы павінны перадаць краіну яшчэ лепшай, яшчэ больш развітой, але пры гэтым незалежнай, стабільнай, шчаслівай», — заўважыў Максім Рыжанкоў.
На яго думку, пустымі заклікамі, эмоцыямі гэтыя пытанні не вырашыць. «Толькі праз дыялог у грамадстве, праз кансалідацыю грамадства, згуртаванне народа, яднанне, павышэнне ўзаемнага даверу мы можам вырашыць усе задачы», — лічыць першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Максім Рыжанкоў звярнуў увагу, што Усебеларускі народны сход — пляцоўка для абмеркавання маштабнага пласта самых актуальных пытанняў развіцця дзяржавы, і гэтую магчымасць трэба выкарыстоўваць максімальна эфектыўна.
Фота БелТА
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.