Вы тут

Асноўную ўвагу беларускія навукоўцы будуць аддаваць шасці прыярытэтным напрамкам


У найбліжэйшыя гады асноўную ўвагу беларускія навукоўцы будуць аддаваць шасці прыярытэтным напрамкам, сярод якіх лічбавыя інфармацыйныя тэхналогіі, медыка-біялагічныя распрацоўкі (хімічныя, мікрабіялагічныя, фармацэўтычныя, генетычныя), энергетыка і рацыянальнае прыродакарыстанне, машынабудаванне (у тым ліку прыборабудаванне і інавацыйныя матэрыялы), аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі і бяспека чалавека і дзяржавы.


Фота: Wikimedia

— Усе вынікі, атрыманыя акадэмічнымі вучонымі, маюць высокую практычную значнасць. Навука цесным чынам інтэграваная ў беларускую эканоміку, працуючы з усімі без выключэння буйнымі вытворцамі, — паведаміў журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір ГУСАКОЎ. — Мы не толькі прадуцыруем новыя ідэі і распрацоўваем эксперыментальныя ўзоры, але на кааперацыі з галінамі і прадпрыемствамі творча і эфектыўна мадэрнізуем тэхналагічныя працэсы, інтэлектуальна забяспечваючы серыйнае асваенне.

Летась па выніках выканання праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь, на базе НАН было створана дзевяць новых вытворчасцяў, якія выпускалі запатрабаваную ў краіне і за мяжой прадукцыю: паўправадніковыя генератары, аптычныя кампаненты і лазерныя сістэмы з дыёднай напампоўкай новага пакалення, кампазітныя матэрыялы для 3D друку; абсталяванне для іонна-плазменнай цэментацыі, аўтаматызаваны модуль для ўзбагачэння мінеральнай сыравіны, мікраўгнаенні таргетнага і пралангаванага дзеяння, комплекс для мікракланальнага размнажэння гаспадарча карысных раслін; ферменты для сінтэзу лекавых субстанцый і атрымання найноўшых дыягностыкумаў. А ўсяго ў НАН створана ўжо больш як 100 вытворчасцяў.

Як адзначыў Уладзімір Гусакоў, акадэмія ўдзельнічае ў буйных сістэмных праектах, якія ствараюць аснову мадэрнізаванай, ці, як цяпер прынята казаць, неаіндустрыяльнай эканомікі: гэта атамная энергетыка, аэракасмічная і біятэхналагічная галіны, фармацэўтыка, ІT-сфера, электратранспарт, асваенне палярных раёнаў Зямлі і іншыя.

Акадэмія навук уяўляе буйны даследчы цэнтр, які развіваецца па тыпе навукова-вытворчай карпарацыі. Практычна кожная акадэмічная арганізацыя мае вытворчыя «пункты росту» — участкі, якія выпускаюць запатрабаваную прадукцыю.

— Напрыклад, прадпрыемствам «Акадэмфарм» выпускаецца супрацьвірусны прэпарат так званай залатой лініі — «Флустоп», у 2020 годзе асвоены выпуск прэпарату антытрамбознага дзеяння — «Рываксан». Яго імпартны аналаг каштуе ад 400 да 500 рублёў за ўпакоўку, а наш прэпарат каштуе 140 рублёў, — паведаміў Уладзімір Гусакоў. — Навукова-вытворчым цэнтрам «Хімфармсінтэз» Інстытута біяарганічнай хіміі выпушчаны і рэалізаваны высокаэфектыўныя супрацьпухлінныя лекі дзесяці найменняў (на суму каля 6,5 млн рублёў).

Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй КАСОЎСКІ расказаў, што цяпер ва ўрадзе разглядаецца пералік дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм на 2021—2025 гады. У рамках іх рэалізацыі плануецца стварыць больш як дзве тысячы навінак, у тым ліку эксперыментальны ўзор грузавога электрамабіля, пнеўматычную сеялку з шырынёй захопу 12 м, праграмна-апаратны комплекс «Нацыянальная SMART-платформа для аўтаматызаванай сістэмы збору і верыфікацыі даных сродкаў уліку вады, газу і энергарэсурсаў».

Таксама ў планах — распрацоўка высокапрадукцыйнага генератара выяў з прымяненнем тэхналогіі прасторава-светлавой мадуляцыі, тэхналогіі вытворчасці фармацэўтычнай субстанцыі на аснове цыклапептыдаў, гатовай формы лекавага сродку для лячэння раку лёгкіх, метаду хірургічнага лячэння пры захворваннях і пашкоджаннях пазваночніка з прымяненнем новых палімерна-кампазіцыйных імплантатаў. На аснове інавацый, распрацаваных па заданнях праграм, уключаных у праект пераліку, плануецца выпусціць прадукцыі не менш як на 3,5 млрд рублёў і пятую яе частку паставіць на экспарт.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Падмурак для неаіндустрыяльнай эканомікі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.