Вы тут

Дэлегаты ад Гомельшчыны правялі выніковую рэгіянальную сустрэчу


Удзельнікі VІ Усебеларускага народнага сходу — дэлегаты ад Гомельшчыны на галоўны форум краіны — правялі выніковую рэгіянальную сустрэчу ў абласным цэнтры. Яны абмеркавалі асноўныя кірункі перспектыўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў найбліжэйшыя пяць гадоў.


Фота: БелТА.

У VІ Усебеларускім народным сходзе будуць удзельнічаць 310 дэлегатаў ад Гомельшчыны. Трэба адзначыць, што рэгіён актыўна рыхтаваўся да ўдзелу ў галоўным форуме краіны. Так, у вобласці правялі звыш 200 дыялогавых пляцовак, удзельнікамі якіх сталі больш за шэсць тысяч чалавек. Каля 800 прапаноў ад жыхароў Гомельшчыны паступіла таксама ў грамадскія прыёмныя, якія праходзілі пры абласным і гарадскім выканаўчых камітэтах, а таксама пры райвыканкамах. Як вынік праведзенай работы — больш чым чатырыста ўнесеных прапаноў, адрасаваных у рабочую групу дэлегатаў Гомельшчыны на Усебеларускі народны сход.

«Атрыманыя водгукi пераканаўча даказалi: у грамадстве ёсць запыт на канструктыўны дыялог. А Усебеларускi народны сход — асобая форма народаўладдзя, рэальны дэмакратычны iнстытут, якi дае магчымасць прадстаўнiкам усiх рэгiёнаў i галiн, людзям розных сацыяльных груп, прафесiй i ўзростаў прыняць непасрэдны ўдзел у абмеркаваннi найбольш важных пытанняў у жыццi грамадства i дзяржавы, далейшага шляху развiцця краiны», — падкрэслiў намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама Уладзiмiр Прывалаў.

Удзельнікамі абласной сустрэчы дэлегатаў агульнарэспубліканскага форуму сталі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў, а таксама кіраўнікі міністэрстваў, дэпутаты, прадстаўнікі выканаўчай улады і працоўных калектываў Гомельскай вобласці.

На сходзе былі названыя асноўныя палажэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2025 года ў цэлым. Так, эканамічная палітыка на перспектыву захавае тры характэрныя рысы. Як было адзначана, па-першае — наша краіна працягне захоўваць сацыяльную скіраванасць. Галоўная мэта — рост дабрабыту людзей, павелічэнне даходаў насельніцтва, забеспячэне занятасці, даступнасці жылля, высокатэхналагічных медыцынскіх паслуг і адукацыі. Другі кірунак — развіццё індустрыяльнага патэнцыялу ў традыцыйных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі, але толькі на новай тэхналагічнай базе і лічбавай аснове. Трэці — гэта фарміраванне новых высокатэхналагічных галін і прадпрыемстваў.

Аб асноўных перспектыўных кірунках Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ўдзельнікам сустрэчы расказаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Ён звярнуў увагу на тое, што адзін з ключавых кірункаў будучай пяцігодкі — павышэнне патэнцыялу рэгіёнаў як галоўных лакацый для рэалізацыі праектаў рэальнага сектара эканомікі.

— Наша мэта — скараціць разрыў ва ўзроўні і якасці жыцця людзей незалежна ад месца іх пражывання, — падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

Прынамсі, у дачыненні да Гомельшчыны міністр агучыў пяць ключавых кірункаў далейшага развіцця патэнцыялу рэгіёна.

— На тэрыторыі вобласці размешчаны ўнікальныя вытворчасці — амаль 100 % рэспубліканскіх аб'ёмаў пракату сталі, шкла, халоднацягнутага дроту, з мінулага года адкрыта вытворчасць беленай цэлюлозы, — адзначыў мінстр эканомікі. — Як мы бачым, гэта сыравінныя рэсурсы альбо паўфабрыкаты, таму для рэгіёна вельмі важна далейшае ўдасканаленне тэхналагічных ланцужкоў для атрымання канчатковых прадуктаў.

Міністр адзначыў, што сур'ёзнае развіццё атрымае прыватны бізнес, які неабходна далучаць да работы з буйнымі прадпрыемствамі, ствараць кластары і працаваць у рэчышчы імпартазамяшчэння.

Актуальным пытаннем для рэгіёнаў таксама стане задзейнічанне патэнцыялу свабодных эканамічных зон. Так, сёння СЭЗ «Гомель-Ратон» мае магчымасць стварэння сучасных экспартаарыентаваных прадпрыемстваў у 13 раёнах Гомельскай вобласці, а гэта каля 400 гектараў зямлі і больш за 20 прамысловых пляцовак для выдзялення буйным інвестарам, аднак няма развітой інфраструктуры.

— Дзяржава гатова падставіць плячо і прафінансаваць дадзеныя падобныя аб'екты, але гэта павінны быць канкрэтныя інвестыцыйныя праекты, — падкрэсліў міністр эканомікі.

Ужо ў бягучым годзе прадугледжаны фінансавыя рэсурсы для павелічэння энергетычных магутнасцяў на ўчастку СЭЗ у Мазырскім раёне. Перспектыўнымі кірункамі для Гомельшчыны могуць стаць вытворчасці па выпуску экалагічнай упакоўкі на аснове цэлюлозы, паперы, кардону. Патэнцыял для павелічэння выпуску гатовай прадукцыі — павелічэнне глыбіні перапрацоўкі нафты і прадуктаў дрэваапрацоўкі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Размова з галоўным рэдактарам Ларысай Ракоўскай.

Грамадства

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.