Вы тут

Дэлегат сходу: Трэба вяртаць моладзь з віртуальнай рэальнасці


Мікалай Барысенка, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру»:


— На Усебеларускім народным сходзе хацелася б данесці праблему сённяшняга дня ў выхаванні моладзі. Мы адарваліся ад практычнай работы з ёй, звялі яе да фармальнасці. Вынікі дзейнасці ўстаноў адукацыі і педагогаў падводзім па занятых імі месцах у віртуальных конкурсах, колькасці дыпломаў у абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, на якія, дарэчы, накіроўваюцца адораныя навучэнцы. Адбыўся перакос матывацыі ў пагоні па падрыхтоўцы пераможцаў. Асноўная маса школьнікаў засталася за бортам і не ахопленая такімі мерапрыемствамі.

Чаму для некаторых «спадчыннікаў Перамогі» вайна становіцца далёкай? Іх усёведныя гаджэты ніколі не дадуць уяўлення аб тым, што такое для кожнай пацярпелай у Вялікай Айчыннай вайне сям'і «памяць крыві». Як гэта страшна — не мець магчымасці прыйсці на магілу загінулага ў баі сына, бацькі, дзеда або прадзеда, бясконца шукаць і не знаходзіць на мемарыялах іх імёны... У зніклых без вестак няма нават даты смерці. Калі б сучасныя юнакі і дзяўчаты хоць раз пабывалі на месцы пошукавай экспедыцыі і ўбачылі поле, белае ад чалавечых костак, прабітыя кулямі чэрапы, разарваныя снарадамі чалавечыя астанкі, яны б не здраджвалі памяці сваіх продкаў.

Пошукавая работа — гэта наш пярэдні край барацьбы за савецкіх салдат і мірных жыхароў, за захаванне сапраўднай гісторыі вайны. Сіла — у праўдзе, а праўда — у архіўных дакументах і палявых даследаваннях.

Краязнаўства, пошукавая работа, экскурсіі па родных мясцінах — найважнейшая частка патрыятычнага выхавання. Гэта рэальная работа, якая, за рэдкім выключэннем, цяпер ледзь жывая. Часта і тут усё зводзіцца да аўтобусных экскурсій падчас аздараўлення. Ды і як развіваць масавасць, калі яшчэ ў 2011 годзе ў Магілёўскай вобласці было 19 дзіцячых цэнтраў турызму і краязнаўства, а ў 2020-м іх засталося толькі шэсць? Усё часцей мы абмяжоўваемся флэшмобамі, агітпрабегамі і бадзёрымі «крычалкамі». Пасля іх у маладых людзей, акрамя прыгожага сэлфі, нічога на памяць не застаецца. Трэба аднавіць тое, як гэта было ў 1960-я —1990-я гады, масавыя паходы, экспедыцыі, экскурсіі і падарожжы для дзяцей і прадугледзець для гэтага фінансаванне. Неабходна, каб плата за праезд на чыгуначным транспарце для арганізаваных дзіцячых экскурсійных груп была мінімальная, а яшчэ лепш яе наогул адмяніць. Трэба адрадзіць дзіцячыя краязнаўчыя і пошукавыя лагеры з пражываннем у палатках у палявых умовах, прадугледзець аплату кіраўнікам музеяў устаноў адукацыі як пярвічным цэнтрам патрыятычнага выхавання навучэнцаў, рэгулярна праводзіць сустрэчы дзіцячай аўдыторыі з вядомымі гісторыкамі, краязнаўцамі і пісьменнікамі. Трэба зрабіць усё, каб цяперашняе віртуальна-камп'ютарнае пакаленне не баялася жыць у рэальнасці, разумела яе і актыўна ў ёй удзельнічала.

Падрыхтавала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.