Вы тут

Абвешчаны конкурс краязнаўчых работ «Памяць маёй зямлі»


Арганізатарамі конкурсу выступаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі і рэдакцыя газеты «Літаратура і мастацтва» пры падтрымцы РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“».


Да ўдзелу запрашаюцца ўсе неабыякавыя да традыцый, культуры і гісторыі роднага краю. На конкурс прымаюцца літаратурна-краязнаўчыя работы, створаныя на аснове вывучэння мінулага населеных пунктаў, лёсаў знакамітых асоб, іншых цікавых фактаў, звязаных з гісторыяй малой радзімы, якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. Ацэньваць дасланыя творы будзе экспертны савет, у складзе якога будуць прадстаўнікі творчых і грамадскіх арганізацый, навуковых устаноў, сродкаў масавай інфармацыі.

Вынікі конкурсу падвядуць да 15 снежня 2021 года. Пераможцамі стануць аўтары пяці работ, якія набяруць найбольшую колькасць балаў. Па рашэнні экспертнага савета магчыма таксама заахвочванне аўтараў работ, якія не ўвайшлі ў лік пераможцаў. Творы пераможцаў конкурсу будуць апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі.

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе і твораў праводзіцца з 1 лютага па 30 кастрычніка 2021 года.

З палажэннем аб конкурсе можна пазнаёміцца тут.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».