Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з прафесійным святам, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
«Сваёй упартай працай беларускія навукоўцы забяспечваюць трывалую аснову для далейшага ўстойлівага развіцця вытворчай і сацыякультурнай сфер нашай краіны, — гаворыцца ў віншаванні. — Вашы даследаванні і інавацыйныя распрацоўкі, многія з якіх перасягаюць сусветныя ўзоры, садзейнічаюць паспяховаму развіццю перадавых высокатэхналагічных галін, гарантуюць дабрабыт і бяспеку Рэспублікі Беларусь».
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што айчынныя навуковыя калектывы гатовы працаваць на апярэджанне, прадугадваючы запыты грамадства і дапамагаючы выбудоўваць інтэлектуальную эканоміку будучыні, паколькі роля навукі ў жыцці чалавека будзе толькі ўзрастаць.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі моцнага здароўя, творчага даўгалецця і вялікіх здзяйсненняў на карысць беларускага народа.
Прэв’ю: angelofreda.com
«Я абраў спартыўнае жыццё з вар’яцкімі нагрузкамі».
Сабралі самае галоўнае.
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.