Вы тут

У сталіцы — госці з рэгіёнаў


У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі займала адметнае месца і не засталася незаўважанай выстава «Мастакі Маладзечанскага краю».


Аснову гэтай экспазіцыі складалі экспанаты з калекцыі Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Усяго на выставе былі прадстаўлены больш за 60 жывапісных і графічных твораў мастакоў, жыццё і творчасць якіх звязаны з горадам Маладзечна.

Трэба сказаць, што Маладзечанскі край, багаты культурнымі традыцыямі, займае адметнае месца ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва XX–XXІ стагоддзяў. А маладзечанская мастацкая супольнасць сваёй актыўнай дзейнасцю, безумоўна, заслужыла ўвагу да сябе. І выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі часткова выконвала гэтую ролю.

У экспазіцыі была прадстаўлена творчасць розных пакаленняў маладзечанскіх мастакоў. Усе яны не толькі таленавітыя майстры, але і яркія індывідуальнасці, якія знайшлі свой творчы шлях. Жанравы дыяпазон выставы таксама вельмі шырокі: пейзаж, партрэт, гістарычны і бытавы жанры, кніжная ілюстрацыя.

Старэйшае пакаленне маладзечанскіх мастакоў было прадстаўлена ў Мінску творамі Ядзвігі Раздзялоўскай і Меера Аксельрода.

Ядзвіга Раздзялоўская — выхаванка мастацкіх школ Любліна і Варшавы, заслужаны дзеяч культуры Польшчы, у свой час — арганізатар і кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва ў Маладзечне. На выставе яна прадстаўлена як тонкі і тактоўны партрэтыст.

Меер Аксельрод — выпускнік маскоўскіх вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў, вучань В. Фаворскага, П. Паўлінава, С. Герасімава, К. Істоміна.

Наступнае пакаленне маладзечанскіх мастакоў было прадстаўлена творчасцю Канстанціна Харашэвіча і Леаніда Дударэнкі. Канстанцін Харашэвіч — выпускнік Мінскага мастацкага вучылішча, вучань вядомых беларускіх мастакоў Канстанціна Касмачова і Альгерда Малішэўскага, яркі, арыгінальны пейзажыст.

Леанід Дударэнка — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», жывапісец шырокага жанравага дыяпазону, майстар партрэта, пейзажу, нацюрморта.

Трэцяе пакаленне маладзечанскіх мастакоў прадстаўляюць на выставе творы Аляксандра Пашкевіча, Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага, Мікалая Аўчыннікава, Васіля Лазоўскага, Аляксандра Грышкевіча, Сяргея Пісарэнкі.

Трэба сказаць, што за апошнія гады Нацыянальны мастацкі музей Беларусі правёў некалькі персанальных выстаў маладзечанскіх майстроў, упрыватнасці, Леаніда Дударэнкі, Нікалая Аўчыннікава, Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага. І вось цяпер наведвальнікі музея ўпершыню мелі магчымасць комплекснага знаёмства з творчасцю мастакоў гэтага краю.

Веніямін Міхееў

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.