Вы тут

«Мы, як і раней, хочам быць астраўком бяспекі ў Еўропе, краінай, ад якой ідуць толькі мірныя ініцыятывы»


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў, зацвярджаючы новае рашэнне на ахову Дзяржаўнай мяжы ў 2021 годзе. Гэта галоўны арганізацыйна-распарадчы дакумент, па якім будуць працаваць пагранічныя органы сёлета.


Па словах Аляксандра Лукашэнкі, «усе адчулі, што крыху перанапрудзілі сітуацыю з узброенымі сіламі, быццам бы пачалі бразгаць зброяй».  «Нічога падобнага. Мы ніколі не бразгалі і бразгаць зброяй не збіраемся. Мы, як і раней, хочам быць астраўком бяспекі ў Еўропы, краінай, ад якой ідуць толькі мірныя ініцыятывы. Гэта наша перспектыва. Калі хтосьці не згодны — мы павінны адказваць. Гісторыя нас вучыць таму, каб мы заўсёды былі гатовы адказаць на любую правакацыю», — сказаў Прэзідэнт.

На сустрэчы ў Палацы Незалежнасці старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо далажыў і пра вынікі дзейнасці, падначаленага яму ведамства. Як адзначыў Прэзідэнт, у гэты час традыцыйна звяртаюцца да пытанняў пагранічнай бяспекі, зацвярджаючы на наступны год праблемы аховы дзяржаўнай граніцы і тое, як будзем ахоўваць межы Радзімы.

«Мінулы год для ўсіх нас быў праверкай, асабліва для людзей у пагонах, у тым ліку і для нашых пагранічных войскаў. Трэба сказаць, што, у асноўным, гэту праверку мы вытрымалі. Пагранічныя войскі па сваёй асноўнай спецыяльнасці і кірунках спрацавалі крыху лепш, чым іншыя сілавыя структуры. У цэлым, нармальна», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, традыцыйныя пагрозы, якім супрацьстаяць пагранічнікі, —  незаконная міграцыя, наркатрафік, кантрабанда, супрацьдзеянне тэрарыстычным намаганням.  «Тут быццам бы і лічбы нядрэнныя. Справа ў тым, што мы ахоўваем не толькі Беларусь тут, на захадзе, але гэта і рубяжы Саюзнай дзяржавы. У Расіі на захадзе больш ахоўваемай мяжы няма, акрамя мяжы Беларусі. Паміж  Беларуссю і Расія, натуральна, няма мяжы. Таму мы ўдзяляем сур'ёзную ўвагу ахове дзяржаўнай мяжы», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Ён канстатаваў, што ўскладнілі дзейнасць пагранічнікаў, мытнікаў пытанні пандэміі, але сітуацыя была кіруемай, два ведамствы дзейнічалі разам. «Кіруемая сітуацыя ў тым плане, што ўсякія малыя распараджэнні хутка даводзіліся да войскаў і выконваліся, як ніколі. Значыць армія, войскі і пагранічнікі адчулі, што трэба абараняць больш грунтоўна, сур’ёзна краіну, таму рэакцыя была адпаведная. Гэта добра, што ў неабходны момант мы можам сабрацца і калі трэба адказаць», — сцвярджае Аляксандр Лукашэнка.

Па словах Прэзідэнта, летась, як было зацверджана планам на 2020 год, удасканальвалі пагранічныя войскі — з’явіліся новыя пагранічныя заставы, манеўраныя групы. Ён папрасіў асобна дакласці, ці ўсюды створаны манеўраныя групы, дзе планавалася. «Вы ж памятаеце: іх увогуле ліквідавалі — разумныя такія былі. Нам бачыце лі яны не патрэбныя... Аказваецца, патрэбныя. Хоць невялікія, але ў кожным пагранічным атрадзе, групе павінны быць гэтыя манеўраныя групы. Для таго, каб у кожны момант, кароткі прамежак часу прыкрыць неабходны кавалак мяжы, дапамагчы пагранічным заставам», — заявіў кіраўнік краіны.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, зона нашай ахоўваемай мяжы амаль 2500 кіламетраў і тут адказнасць нясём  не толькі за Беларусь, але і за Расію. «Трэба аддаць належнае, што ўсё-такі ўзровень аховы нашымі пагранічнікамі зоны адказнасці, я ўпэўнены, перавышае любую мяжу ў свеце.

Мы гэтую тэму добра ведаем і разумеем, што мяжа — гэта люстэрка, твар любой дзяржавы. Таму я магу спрачацца з любым — няма такой аховы дзяржаўнай мяжы ў свеце, у другой дзяржаве, як у Рэспубліцы Беларусь. На гэтым узроўні неабходна і падтрымліваць ахову дзяржаўнай мяжы», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

У тэму

Прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі паведаміла пра асноўныя вынікі дзейнасці ведамства за мінулы год. У цэлым, адзначаецца зніжэнне колькасці парушэнняў заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы больш чым у два разы (з 4 да 1,8 тыс.). Органы пагранслужбы самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі ведамствамі выкрылі 12 каналаў наркатрафіка. Таксама выкрыта 45 асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Летась сфармавана новая пагранічная застава «Дзяражычы» Гомельскай пагранічнай групы і дзве манеўраныя групы ў Гродзенскай пагрангрупе і Полацкім пагранатрадзе. Павялічана штатная колькасць каля 50 дзейных падраздзяленняў граніцы, у тым ліку ўзмоцнены і аддзяленні пагранічнага кантролю на латвійскім і ўкраінскім кірунках.

Завершана ўкараненне сістэмы «электроннай чаргі» ў пункце пропуску «Брузгі». Працягваецца працэс перадачы мытні асобных функцый пагранічнікаў у пунктах пропуску «Новая Рудня», «Катлоўка», «Макраны» і «Свіслач». Сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам праведзена мадэрнізацыя і рэканструкцыя пункта пропуску «Урбаны» на беларуска-латвійскай мяжы, працягваюцца работы ў пункце пропуску «Верхні Церабяжоў» на мяжы з Украінай, якія плануецца завяршыць у сакавіку бягучага года.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.