Вы тут

У Ашмянскім раёне адкрыўся візіт-цэнтр пры Гальшанскім замку


У Гальшанскім замку з’явіўся візіт-цэнтр, які ўжо зараз могуць наведаць падарожнікі. Сам гістарычны аб’ект знаходзіцца на стадыі музеефікацыі і да вясны бягучага года стане цалкам даступным для турыстаў.


Інфраструктура каля гістарычнага аб.екта была створана яшчэ да багатых снегападаў. І вось, зусім нядаўна дзверы расчыніў візіт-цэнтр, які знаходзіцца ў некаторым аддаленні ад Гальшанскага замка.

Інфармацыйны пункт уяўляе сабой два невялікіх будынка — адміністрацыйны, найбольш цікавы для турыстаў, і санітарны.

У візіт-цэнтры можна даведацца не толькі аб Гальшанскім замку і самім мястэчку Гальшаны, але і аб цікавых гістарычных аб’ектах раёна.

— У галоўным будынку будуць размяшчацца экскурсаводы, куратары і іншыя супрацоўнікі музея, — тлумачыць Сяргей ЖЫЛІК, метадыст Ашмянскага раённага цэнтра культуры. — Цяпер тут абсталявана зона рэсэпшн і наладжаны продаж сувенірнай прадукцыі, але цэнтрам залы з’яўляецца інфа-панэль, якая дазваляе здзейсніць віртуальнае падарожжа па Ашмянскім раёне.

Пакуль спецыяльны электронны кіёск запоўнены інфармацыяй толькі напалову. Тым не менш, выкарыстоўваючы панэль як планшэт, можна знайсці поўныя звесткі аб гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёна: галоўных турыстычных аб’ектах, важных гістарычных асобах, унікальных прыродных маршрутах.

Акрамя славутасцяў інфакіёск распавядае аб гасцініцах, грамадскіх пунктах харчавання і аграсядзібах Ашмяншчыны, у якіх можа спыніцца кожны жадаючы падарожнік.

У сувенірнай краме, размешчанай там жа, можна набыць унікальныя гліняныя вырабы, зробленыя мясцовымі майстрамі. У іх творах адлюстроўваюцца сюжэты, рамантызаваныя ў беларускай літаратуры. Тут і Чорны манах, і аблічча Соф’і Гальшанскай.

Дарэчы, каля гістарычнага аб'екта цалкам добраўпарадкавана прыпалацавая тэрыторыя з вялікай аўтамабільнай стаянкай, а таксама выкананы мантаж вонкавага асвятлення, усталявана падсвятленне і відэаназіранне.

Ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама адзначылі, што будаўніцтва візіт-цэнтра было выканана за кошт бюджэтных сродкаў Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. Астатнія работы ў Гальшанскім замку вядуцца дзякуючы атрыманым грошам з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва.

Акрамя таго, Гальшанскі замак з’яўляецца ўдзельнікам дзяржпраграмы «Культура Беларусі», разлічанай на 2016–2020 гады, і сёлета пададзена паўторная заяўка на дадатковае фінансаванне.

Аліса СКІБА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.