Вы тут

У Брэсце прадставілі новага старшыню аблвыканкама


На мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы прызначыў старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Юрыя ШУЛЕЙКУ. Дэпутатам аблсавета новага губернатара прадставіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар СЕРГЕЕНКА. У сваёй кароткай прамове ён нагадаў асноўныя вехі біяграфіі Юрыя Шулейкі, ахарактарызаваў яго як «чалавека ад зямлі, які добрасумленнай працай шмат чаго змог дабіцца ў жыцці».


Адзначалася, што падчас работы на пасадзе памочніка Прэзідэнта па Гомельскай вобласці з мая 2017 года Юрый Вітольдавіч змог даволі хутка ўнікнуць у асаблівасці работы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы рэгіёна, асвоіў спецыфіку рэгіянальнай кадравай палітыкі, практыкуе некабінетны стыль работы, патрабавальна і справядліва ставіцца да кадраў.

«Чалавек падрыхтаваны, прайшоў добрую школу кіравання. Упэўнены, што без страты часу зможа ўнікнуць у курс спраў і прыняць на сябе кіраўніцтва вобласцю, якая ўяўляе сабой рэгіён, адзін з тых у краіне, што развіваецца найбольш дынамічна», — сказаў, звяртаючыся да дэпутатаў, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергеенка таксама выказаўся наконт дасягненняў Брэсцкай вобласці і акрэсліў кола праблемных пытанняў, над якімі ў першую чаргу давядзецца працаваць новаму кіраўніку і яго камандзе. 20 працэнтаў валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі выпускаецца ў Брэсцкай вобласці. Рэгіён з’яўляецца лідарам ў будаўнічай галіне, тут знаходзяцца лепшыя прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці. Прадукцыя з вобласці экспартуецца больш чым у 100 краін свету. Зараз на парадку дня стаяць пытанні павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці, тэхнічнага перааснашчэння прамысловых прадпрыемстваў, укаранення інавацыйных тэхналогій, паляпшэння лагістыкі і шэраг іншых задач.

Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета адзінадушна зацвердзілі Юрыя Шулейку старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Новы старшыня падзякаваў за падтрымку, згадаў як у яго бытнасць кіраўніком «Гроднамясамалпрама» раней працавалі па-суседску брэсцкія і гродзенскія перапрацоўшчыкі сельгаспрадкуцыі, вырашалі падобныя задачы, і ў многім, на яго погляд, рэгіёны-суседзі падобныя. Пра сябе ён сказаў, што «любіць сумленнасць, праўду, не церпіць падхалімства, а ранейшы вопыт на розных кіруючых пасадах дае магчымасць спадзявацца, што з новым адказным участкам работы ён справіцца, цалкам гатовы працаваць на карысць дзяржавы і рэгіёна, вырашаць задачы, якія пастаўлены перад вобласцю».

Пазней, у сваім першым кароткім інтэрв’ю журналістам на новай пасадзе, Юрый Шулейка адзначыў, што пачне работу губернатара са знаёмства з вобласцю, найперш наведае Баранавічы, Пінск, праблемныя прадпрыемствы і сельгасарганізацыі.

У канцы пасяджэння сесіі дэпутаты і прысутныя падзякавалі за работу ранейшаму кіраўніку аблвыканкама Анатолію ЛІСУ. Старшыня абласнога Савета Юрый НАРКЕВІЧ уручыў экс-губернатару Ганаровую грамату абласнога Савета і пажадаў поспехаў на новым участку работы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Галоўны ўрач беларускай алімпійскай зборнай: Мы забяспечым вырашэнне любой праблемы

Галоўны ўрач беларускай алімпійскай зборнай: Мы забяспечым вырашэнне любой праблемы

Алімпійскія гульні ў Токіа стануць выпрабаваннем не толькі для спартсменаў, але і для медыцынскага персаналу. 

Культура

Маршал Сакалоўскі: хто казаў, што ўсе штабныя — баязліўцы?!

Маршал Сакалоўскі: хто казаў, што ўсе штабныя — баязліўцы?!

...4 кастрычніка 1941 года рэзідэнт савецкай разведкі ў Японіі Рыхард Зорге адправіў у Маскву сваю апошнюю радыёграму.

Палітыка

Малатком па міне: куды рушыць Літва?

Малатком па міне: куды рушыць Літва?

Нелегалы адмовіліся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Службы грамадскай бяспекі.

Эканоміка

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля.